Аляксандр Аляксандравіч Касцючэнка

Аляксандр Аляксандравіч Касцючэнка (1958 — 26 жніўня 2019[2], Мінск) — беларускі мастак-пастаноўшчык, сцэнограф, галоўны мастак Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр Аляксандравіч Касцючэнка
Дата нараджэння 1958
Дата смерці 26 жніўня 2019(2019-08-26)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр сцэнаграфія
Вучоба
Вядомыя працы дэкарацыі да спектакляў «Аіда», «Набука», «Папялушка[ru]», «Сем прыгажунь», «Сівая легенда», «Здурнелы Журдэн»[1]
Уплыў Яўген Рыгоравіч Чамадураў
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Біяграфія

правіць

З дзяцінства займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва, потым у мастацкай школе. Скончыў у 1988 годзе Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. У 19982000 — слухач Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (кваліфікацыя «Менеджар-эканаміст»). У 2001—2008 — у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага (галоўны мастак), з 2009 года — галоўны мастак Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета.

Пастаянны ўдзельнік і прызёр усесаюзных і рэспубліканскіх выстаў, член Беларускага саюза мастакоў (2000).

Творчасць

правіць

У Вялікім тэатры оперы і балета стварыў сцэнаграфію каля 15 — ці оперных і балетных спектакляў. Сярод іх:

Балеты

Оперы

У 2011 годзе ажыццявіў рэканструкцыю сцэнаграфіі выдатнага беларускага мастака Яўгена Чамадурава ў новай пастаноўцы оперы «Аіда».

Апошняй працай мастака стаў балет па матывах рамана Льва Талстога — «Ганна Карэніна» (прэм’ера ў лістападзе 2019).

Таксама афармляў спектаклі для Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра. Супрацоўнічаў з многімі вядомымі рэжысёрамі, у прыватнасці з Мадэстам Абрамавым, Віталінам Баркоўскім, Аляксандрам Гарцуевым, Валянцінай Ераньковай, Вітасам Грыгалюнасам, Міхаілам Краснабаевым, Барысам Луцэнкам і інш.

Усяго ў Беларусі і блізкім замежжы аформіў больш за 50 спектакляў.

Зноскі

Спасылкі

правіць