Адкрыць галоўнае меню

Аляксандр Аляксандравіч Козак (8 сакавіка 1952, вёска Цыбкі, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі акцёр, тэатральны дзеяч, Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, дырэктар і мастацкага кіраўнік Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі, дырэктар Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Белая Вежа» (Брэст).

Аляксандр Аляксандравіч Козак
Дата нараджэння: 8 сакавіка 1952(1952-03-08) (67 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Адукацыя:
Прафесія: акцёр

БіяграфіяПравіць

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1973, курс В. Рэдліх; 1990, аддзяленне арганізацыі планавання і кіравання тэатральнай справай). З 1973 г. акцёр, з 1988 г. дырэктар, з 1994 г. генеральны дырэктар-мастацкі кіраўнік Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі.

ТворчасцьПравіць

Яркія знешнія даныя акцёра Аляксандра Козака спрыялі стварэнню пераканаўчых вобразаў маладых герояў. Сярод найбольш значных у нацыянальным рэпертуары: Наганаў («Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча), Якаў («Пакажыце пропуск» (Я. Шабана), Кірыл («І змоўклі птушкі» І. Шамякіна), Масей («Апраўданне крыві» паводле І. Чыгрынава). Значным дасягненнем стала роля Фердынанда («Дзень цудоўных падманаў» Р. Шэрыдана). Сярод іншых роляў: Колесаў («Развітанне ў чэрвені» А. Вампілава), Навуковец («Раён пасадкі невядомы» В. Губарава), Сітнік («Бярозавая галіна» Ю. Візбара), Коба («Дзеці Арбата» А. Рыбакова).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Козак Аляксандр Аляксандравіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя: у 2 т. Мінск: БелЭн, 2002. Т. 1. С. 530.