Аляксандр Аляксандравіч Корзюк

беларускі педагог

Аляксандр Аляксандравіч Корзюк (нар. 22 верасня 1977, Мінск) — беларускі педагог і метадыст. Кандыдат педагагічных навук (2009).

Аляксандр Аляксандравіч Корзюк
Дата нараджэння 22 верасня 1977(1977-09-22) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці педагог, галоўны рэдактар, гісторык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя, методыка выкладання гісторыі
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат педагагічных навук (2009)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік І. І. Багдановіч
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і служачых. Скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт (1999) па спецыяльнасці «Гісторыя і замежная мова», у 2003 годзе — аспірантуру па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка навучання і выхавання (гісторыя)». У 1994—2008 гадах працаваў настаўнікам гісторыі і замежнай мовы, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі № 11 у Мінску.

З 2008 года працаваў у БДПУ выкладчыкам, з 2009 года — загадчык кафедры дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі, у 2015—2022 гадах — загадчык кафедры сусветнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі.

У 2009 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Фарміраванне ўстойлівага пазнавальнага інтарэсу вучняў у працэсе вывучэння гісторыі Беларусі ў 7-8 класах». У 2012 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Педагогіка».

Са студзеня 2022 года — галоўны рэдактар «Беларускага гістарычнага часопіса», па сумяшчальніцтве дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі БДПУ.

У 2023 годзе — таксама галоўны рэдактар навукова-метадычнага часопіса «Гісторыя і грамадазнаўства» (№ 1-6).

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя інтарэсы — дыдактыка гісторыі, вучэбна-пазнавальная дзейнасць вучняў на ўроках гісторыі і грамадазнаўства, навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па гісторыі ў сярэдняй школе, гістарычная адукацыя ў краінах свету, параўнальная методыка выкладання гісторыі і грамадазнаўства.

Аўтар больш за 300 публікацый, у тым ліку 3 аднаасобных, 2 калектыўных манаграфій, 40 вучэбна-метадычных дапаможнікаў для ўстаноў сярэдняй і вышэйшай адукацыі, у т. л. серыі вучэбна-метадычных дапаможнікаў «Изучение вопросов культуры в курсе всемирной истории» (5-9 класы, 2016—2021), першага ў Беларусі вучэбна-метадычнага комплексу па методыцы выкладання грамадазнаўчых дысцыплін (вучэбна-метадычны дапаможнік, 2018; рабочы сшытак, 2020, 2021, 2022, 2023), першай у Беларусі «Настольнай кнігі настаўніка гісторыі» (2023).

Кіруе студэнцкай навукова-даследчай лабараторыяй «Кліа».

Асноўныя публікацыі правіць

  • Формирование устойчивого познавательного интереса учащихся 8-9 классов к изучению истории Беларуси: пособие для учителей учреждений общего среднего образования с белорус. и рус. яз. обучения. — Минск: «Экоперспектива», 2016.
  • Арганізацыя краязнаўчай работы пры вывучэнні гісторый Беларусі ў сярэдняй школе: дапаможнік для педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Мазыр, 2015.
  • Гістарычнае краязнаўства Беларусі: вучэбна-метадычны дапаможнік / І. І. Багдановіч, А. А. Корзюк [і інш.]; пад рэд. А. А. Корзюка. Гродна, 2014.
  • Изучение вопросов культуры и религии на уроках истории Древнего мира в 5 классе: учеб.-метод. пособие для учителей учреждений общего среднего образования с белорус. и рус. яз. обучения. — Минск: Изд. центр БГУ, 2016.
  • Изучение вопросов культуры на уроках истории Средних веков в 6 классе: учеб.-метод. пособие для учителей учреждений общего среднего образования с белорус. и рус. яз. обучения. — Минск: Изд. центр БГУ, 2017.
  • Изучение вопросов культуры на уроках истории Нового времени в 7 классе: учеб.-метод. пособие для учителей учреждений общего среднего образования с белорус. и рус. яз. обучения. — Минск: Изд. центр БГУ, 2018.
  • Изучение вопросов культуры на уроках истории Нового времени в 8 классе: пособие для учителей учреждений общ. сред. образования с белорус. и рус. яз. обучения. — Минск: Изд. центр БГУ, 2019.
  • Изучение вопросов культуры на уроках всемирной истории в 9 классе: пособие для учителей учреждений общ. сред. образования с белорус. и рус. яз. обучения. — Минск: Изд. центр БГУ, 2021.
  • Методыка выкладання гісторыі ў школе ў апісаннях, схемах і табліцах: вучэб.-метад. дапам. — Мінск, 2017 (у суаўт.).
  • Выкарыстанне гістарычных крыніц на ўроках гісторыі і грамадазнаўства: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2016.
  • Гісторыя Беларусі ў 7 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2018
  • Методика преподавания обществоведческих дисциплин: учебно-метод. пособие. — Минск: БГПУ, 2018.
  • Методика преподавания обществоведческих дисциплин: рабочая тетрадь. — Минск: БГПУ, 2020; 2-е изд., 2021; 3-е изд., 2022; 4-е изд., доп. и перераб., 2023.
  • Теория и практика организации экскурсионно-краеведческой работы: рабочая тетрадь. — Минск: БГПУ, 2021.
  • Современные тенденции развития образования: отечественный и зарубежный опыт: монография / А. А. Корзюк [и др.]; под науч. ред. А. А. Корзюка. — Минск:  Экоперспектива, 2020.
  • Компетентностный подход в историческом образовании: теория и практика: монография. — Минск: МГПТКП, 2021.
  • Теоретические основы и методические условия формирования познавательного интереса учащихся 7-8 классов к изучению истории Беларуси: монография. — Минск: МГПТКП, 2022.
  • Гістарычная адукацыя ў сярэдняй школе Беларусі (1930-я гг. — першая чвэрць ХХІ ст.): манаграфія. — Мінск: МДК паліграфіі, 2023.
  • Настольная кніга настаўніка гісторыі: дапаможнік для настаўнікаў. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2023.

Узнагароды правіць

Зноскі