Аляксандр Аляксандравіч Міцянін

Аляксандр Аляксандравіч Міцянін — беларускі біёлаг, мастак-таксідэрміст і мастак-анімаліст.

Аляксандр Аляксандравіч Міцянін
Род дзейнасці мастак, біёлаг, заолаг, таксідэрміст
Месца працы
Жанр батанічная ілюстрацыя і таксідэрмія[d]
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1992 годзе.

У 1992 годзе стажыраваўся ў заалагічным музеі РАН  (руск.) у Санкт-Пецярбургу, дзе паспяхова асвоіў скульптурны метад вырабу пудзілаў жывёл.

Працуе вядучым заолагам Заалагічнага музея БДУ[1].

Творчасць правіць

 
Рагаты дзедка (Ophiogomphus cecilia) на паштовай марцы Беларусі

Кваліфікаваны мастак-таксідэрміст. На працягу 10 гадоў стварыў для Заалагічнага музея БДУ звыш 150 новых экспанатаў, у тым ліку такіх буйных млекакормячых, як шымпанзэ (Pan), гамадрыл (Papio hamadryas), кенгуру (Macropus), маржа (Odobenus rosmarus), чырвонага ваўка (Cuon alpinus), баброў (Castor).

У супрацоўніцтве з Белпоштай стварыў вялікую колькасць паштовых марак з выявамі жывёл і раслін. Таксама працуе ў галіне кніжнай графікі.

Зноскі

  1. Загадчык заалагічнага музея БДУ распавёў, адкуль бяруцца самыя незвычайныя экспанаты(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2016. Праверана 29 красавіка 2016.

Спасылкі правіць