Аляксандр Аляксандравіч Навуменка

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Аляксандр Аляксандравіч Навуменка (нар. 5 ліпеня 1947, гар. пас. Арэхаўск, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі вытворчасці тэкстыльных матэрыялаў. Кандыдат тэхнічных навук (1979), дацэнт (1982).

Аляксандр Аляксандравіч Навуменка
Дата нараджэння 5 ліпеня 1947(1947-07-05) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Ударнік камуністычнай працы

Біяграфія

правіць

Аляксандр Аляксандравіч Навуменка нарадзіўся 5 ліпеня 1947 года ў гарадскім пасёлку Арэхаўск Аршанскага раёна.

У 1971 годзе скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці «Трыкатажная вытворчасць» з кваліфікацыяй «Інжынер-тэхнолаг». У 1977 годзе скончыў аспірантуру ў Маскоўскім тэкстыльным інстытуце.

Навуковыя інтарэсы Аляксандра Навуменкі ўключаюць устойлівасць і аптымальнасць тэхналагічных сістэм у трыкатажнай вытворчасці. У 1979 годзе атрымаў ступень кандыдата тэхнічных навук.

З 1971 года выкладаў на кафедры «Тэхнічнае рэгуляванне і таваразнаўства» факультэта вытворчых тэхналогій Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. У 1982 годзе атрымаў званне дацэнта. У 1982—1989 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры «Тэкстыльнае матэрыялазнаўства», у 1997—2000 гадах — кафедры «Таваразнаўства», у 2000—2002 гадах — кафедры «Сертыфікацыя».

У 2003—2005 гадах выкладаў на кафедры менеджменту Віцебскага філіяла Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

З 2005 года выкладаў на факультэце вытворчых тэхналогій ВДТУ.

Узнагароды

правіць

Спасылкі

правіць