Аляксандр Аляксандравіч Нікалаеў
Аляксандр Аляксандравіч Нікалаеў (9 красавіка 1925, Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Доктар медыцынскіх навук (1976), прафесар (1978).
Аляксандр Аляксандравіч Нікалаеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 красавіка 1925 (99 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (1952). 3 1956 г. у Віцебскім медыцынскім універсітэце (у 1965—90 загадчык кафедры).
Навуковыя працы па марфалогіі пухлін; па парэнхіматозна-страмальных узаемаадносінах, эпідэміялогіі і марфагенезе пухлін шчытападобнай залозы і страўніка.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларусі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Нікалаеў Аляксандр Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Т. 11. — С. 333.