Аляксандр Аляксандравіч Сабалеўскі

Аляксандр Аляксандравіч Сабале́ўскі (нар. 11 снежня 1942, Бярозавіца, Мінская вобласць — 28 лістапада 2020, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1991).

Аляксандр Аляксандравіч Сабалеўскі
Дата нараджэння 11 снежня 1942(1942-12-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лістапада 2020(2020-11-28) (77 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1968 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. У 19681975 гадах працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект», з 1975 года — кіраўнік брыгады архітэктараў у «Мінскпраекце», з 1977 — галоўны архітэктар праектаў інстытута «Белдзяржпраект» (з 1990 года арэнднае прадпрыемства «Белпраект»), адначасова з 1993 года кіраўнік творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў Беларусі[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражываў у Мінску.

Памёр 28 лістапада 2020 года[2].

Творчасць

правіць
 
Будынак інстытутаў Белдзіпрадар і Дзіпрасувязь
 
Будынак эксперыментальнай школы № 137[d] у мікрараёне Усход-1

Асноўныя работы ў Мінску: будынкі праектных інстытутаў «Белдзіпрадор» і «Дзіпрасувязі» па вул. Сурганава (19731976), райвыканкама і РК КПБ Партызанскага раёна (19781980), с на 40 класаў з плавальным басейнам у мікрараёне Усход 1 (19751978, у сааўтарстве), забудова мікрараёна Сярова 1 (19771982)[1], вытворчы будынак СКТБ з доследнай вытворчасцю пры Белдзяржуніверсітэце (19821984)[3], вучэбна-лабараторны корпус інжынерна-фізічнага факультэта БПІ па вул. Я. Коласа (19851990)[1], праект комплексу Белдзяржуніверсітэта на праспекце Дзяржынскага (1989)[3], галоўны вучэбна-лабараторны корпус універсітэцкага гарадка і студэнцкі інтэрнат для замежных студэнтаў пры БДУ[1] (19911997); жылыя дамы ў Бабруйску (1998); аўтасэрвісны цэнтр у Мінскім раёне (20002001) і інш. Аўтар праекта парку ўніверсальнага спартыўна-відовішчнага комплексу ў Салігорску (у сааўт., 2006)[4].

Зноскі

  1. а б в г Сабалеўскі Аляксандр Аляксандравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. Скончался белорусский архитектор Соболевский Александр Александрович
  3. а б Соболевский Александр Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  4. Соболевский Александр Александрович

Літаратура

правіць