Аляксандр Аляксеевіч Палканаў

Аляксандр Аляксеевіч Палка́наў (руск.: Александр Алексеевич Полканов; 25 мая 1888, Кастрама — 10 студзеня 1963, Ленінград) — савецкі вучоны ў галіне геалогіі, мінералогіі і петраграфіі. Доктар геолага-мінералагічных навук (1935)[2]. Акадэмік АН СССР (1943), прафесар (1930), Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1959). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1962).

Аляксандр Аляксеевіч Палканаў
руск.: Александр Алексеевич Полканов
Дата нараджэння 13 (25) мая 1888
Месца нараджэння
Дата смерці 10 студзеня 1963(1963-01-10)[1] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці дацэнт, выкладчык універсітэта, petrologist, геолаг, мінералог, навуковы работнік
Навуковая сфера геалогія, мінералогія, петраграфія
Месца працы
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ленінская прэмія

Біяграфія правіць

А. А. Палканаў нарадзіўся ў горадзе Кастрама. У 1906 годзе скончыў гімназію. У 1906—1908 гг. вучыўся на Фізіка-матэматычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, у 1908 годзе быў пераведзены ў Пецярбургскі ўніверсітэт, які скончыў у 1911 годзе па спецыяльнасці «геалогія і мінералогія». З 1911 года ў Пецярбургскім універсітэце. З 1916 года загадчык кафедры мінералогіі і прафесар Пермскага ўніверсітэта. З 1921 года А. А. Палканаў у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце — дацэнт, прафесар, загадчык кафедрай петралогіі. У 1939—1945 гг. дырэктар Інстытута зямной кары пры Ленінградскім універсітэце, у 1950—1963 гг. арганізатар і дырэктар лабараторыі дакембрыю АН СССР, у 1946—1950 гг. адзін з арганізатараў і старшыня Прэзідыума Карэльскага філіяла АН СССР.

Навуковая дзейнасць правіць

А. А. Палканаву належаць навуковыя працы па петралогіі інтрузійных парод Балтыйскага шчыта, Кольскага паўвострава і Украіны. Распрацаваў структурную класіфікацыю плутонаў. Сумесна з Э. К. Герлінгам распрацаваў калій-аргонавы метад вызначэнні ўзросту геалагічных фармацый. У 1915 годзе адкрыў жалезаруднае месцараджэнне ў Кольскім фіёрдзе[2]. Аўтар геалагічнай карты Кольскага паўвострава.

Сярод апублікаваных работ:

  • Геологические исследования на Кольском полуострове в 1917-27 гг., 1928;
  • Проблемы Кольского полуострова. — 1933 (у сааўтарстве);
  • Геология Карелии и Кольского полуострова. — 1947.

Узнагароды, прэміі і ганаровыя званні правіць

Памяць правіць

У гонар А. А. Палканава названая града ўзгоркаў у раёне Берага прынца Улафа ў Антарктыдзе[2].

Зноскі

  1. а б в Полканов Александр Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б в г д Полканов Александр Алексеевич // Кольская энциклопедия(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць