Аляксандр Анатолевіч Ісачоў

беларускі мастак (1955-1987)

Аляксандр Анатолевіч Ісачоў (11 студзеня 1955, г. п. Азарычы, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць — 5 снежня 1987) — беларускі жывапісец, графік.

Аляксандр Анатолевіч Ісачоў
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Аляксандр Анатолевіч Ісачоў
Дата нараджэння 11 студзеня 1955(1955-01-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 снежня 1987(1987-12-05) (32 гады)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, графік
Жанр жывапіс, графіка
Вучоба
Мастацкі кірунак неакласіцызм

Біяграфія

правіць

Пазней з Азарыч з сям'ёй пераехаў у Рэчыцу Гомельскай вобласці. У 5-8 класе вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве для адораных дзяцей у Мінску. Нягледзячы на выдатныя адзнакі па выяўленчым мастацтве, быў адлічаны са школы. Вярнуўшыся да дому, атрымаў сярэднюю адукацыю ў рэчыцкай вячэрняй школе рабочай моладзі і працаўладкаваўся ў рамонтна-будаўнічае ўпраўленне.

На пачатку 1973 года з'ехаў у Ленінград (Расія) і хутка ўвайшоў у жыццё мастацкага андэрграўнда горада.

Творчасць можна падзяліць на два перыяды.

  • 1973 г. — 1-я палова 1975 г. — перыяд пошукаў уласнага стылю. Мастак пазнаёміўся з ленінградскімі мастакамі-авангардыстамі і іх творчасцю, сам пачаў маляваць у розных плынях мадэрнісцкага жывапісу. Прымаў удзел у двух выстаўках ленінградскіх мастакоў авангардных кірункаў (1974, 1975).
  • З 1975 г. А. Ісачоў працаваў у класічнай манеры пісьма. Асноўнымі сюжэтамі яго карцін былі міфалагічныя і біблейскія сюжэты. У стылявым кірунку мастак пачаў арыентавацца на традыцыі еўрапейскага акадэмічнага жывапісу сярэдзіны XIX — пачатку XX ст.

У сярэдзіне 1970-х гадоў А. Ісачоў вярнуўся на радзіму, у Рэчыцу, дзе пражыў да апошніх дзён жыцця і стварыў большую частку сваёй мастацкай спадчыны. У гэты перыяд ён пісаў іконы для Рэчыцкай царквы, выканаў роспіс сцен храма ў г. Мазыры.

У лістападзе 1987 года ў Рэчыцы адбылася першая персанальная выстаўка А. Ісачова, якую паглядзела каля 20 тыс. чалавек. Праз тры дні пасля заканчэння выстаўкі мастак памёр ад сардэчнага прыступу.

За сваё жыццё А. Ісачоў стварыў каля 500 карцін, большасць з якіх былі вывезены за мяжу ў Швецыю, Германію, Францыю, Ізраіль і ЗША.

Выстаўкі

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць