Аляксандр Анатольевіч Меліхавец
беларускі кінарэжысёр
Аляксандр Анатольевіч Меліхавец (нар. 9 лістапада 1986, Мінск) — беларускі кінарэжысёр.
Аляксандр Анатольевіч Меліхавец | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 лістапада 1986[1] (38 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, прадзюсар |
Кар’ера | 2009 — н.ч. |
Біяграфія
правіцьЗ 2009 года ў якасці рэжысёра зняў шэраг музычных кліпаў, сацыяльных ролікаў. З 2011 года зняў некалькі караткаметражных ігравых фільмаў.
У 2019 годзе дэбютаваў ў поўнаметражным кіно беларускамоўнай карцінай «Народныя мсціўцы» (экранізацыя апавядання Васіля Быкава).
У 2019 годзе на беларускай мове экранізаваў апавяданне Уладзіміра Караткевіча «Паляшук».
Цікавыя факты
правіць- Выступае за пашырэнне ўжывання беларускай мовы ў кінематографе.
- Зняў адзіны за 25 гадоў (з 1994 года) беларускамоўны гульнявы фільм, які быў у пракаце.
- Аўтар адзінай постсавецкай экранізацыі Уладзіміра Караткевіча.
- Фільм «Народныя мсціўцы» здымаўся 10 гадоў, пераздымаўся тры разы за гэты час.
Фільмаграфія
правіць- «Максім Багдановіч. Я хацеў бы застацца» (2011)
- «Янка Купала. Рэпетыцыя» (2013)
- «Два гады таму» (2018)
- «Народныя мсціўцы» (2019)
- «Паляшук» (2019)