Аляксандр Андрэевіч Нямірка

беларускі футбаліст

Аляксандр Нямірка (нар. 8 лютага 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра».

Футбол
Аляксандр Нямірка
Поўнае імя Аляксандр Андрэевіч Нямірка
Нарадзіўся 8 лютага 2000(2000-02-08)[1][2] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 174 см
Вага 66 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2020 Беларусь БАТЭ 0 (0)
2019   Беларусь Гомель 2 (0)
2020   Беларусь Дняпро (Магілёў) 22 (1)
2021—2022 Беларусь Дняпро (Магілёў) 48 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2017 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (0)
2018 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 чэрвеня 2019

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у школе мінскага МТЗ-РІПА, пазней апыныўся ў структуры барысаўскага БАТЭ, дзе з 2017 года пачаў выступаць за дубль. У 2018 годзе стаў прыцягвацца і да асноўнага складу, дэбютаваў за БАТЭ 11 ліпеня 2018 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Энергетыка-БДУ» (2:1), правёўшы на полі ўсе 120 хвілін.

У сакавіку 2019 года на права арэнды далучыўся да «Гомеля»[4]. У «Гомелі» таксама стаў выступаць за дубль. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 мая 2019 года, выйшаўшы на замену ў канцы матча з магілёўскім «Дняпром» (1:1). У ліпені 2019 года вярнуўся з арэнды ў БАТЭ[5], да канца года гуляў за дубль.

У красавіку 2020 года быў арандаваны магілёўскім «Дняпром»[6], якому дапамог атрымаць перамогу ў Другой лізе. У лютым 2021 года падпісаў паўнавартасны кантракт з магілёўскім клубам[7]. Сезон 2021 пачынаў у стартавым складзе, пазней стаў пераважна выхадзіць на замену. У сезоне 2022 застаўся ў камандзе, якая стала выступаць у Вышэйшай лізе, і неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе.

У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дняпро»[8] і адправіўся на прагляд у «Іслач».

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2016 года і сакавіку 2017 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі да 17 гадоў адпаведна ў адборачным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2018 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль БАТЭ   13 1
2018 дубль БАТЭ   20 0
2019 (1) Д1 Гомель   2 0
2019 (2) дубль БАТЭ   13 0
2020 Д3 Дняпро   22 1
2021 Д2 Дняпро   22 1
2022 Д1 Дняпро   26 0

Зноскі

Спасылкі правіць