Аляксандр Андрэевіч Спіцын

рускі і савецкі гісторык

Аляксандр Андрэевіч Спі́цын[2] (руск.: Александр Андреевич Спицын; 14 (26) жніўня 1858 — 17 верасня 1931) — рускі і савецкі гісторык і археолаг, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1927).

Аляксандр Андрэевіч Спіцын
руск.: Александр Андреевич Спицын
Дата нараджэння 14 (26) жніўня 1858
Месца нараджэння
Дата смерці 17 верасня 1931(1931-09-17)[1] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці краязнавец, археолаг
Навуковая сфера археалогія і гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук і член-карэспандэнт АН СССР[d] (1927)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Konstantin Bestuzhev-Ryumin[d]
Вядомыя вучні Mikhail Artamonov[d] і Boris Piotrovsky[d]
Член у

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў горадзе Яранск Вяцкай губерні Расійскай імперыі ў сям’і служачага. Праз некалькі гадоў пасля смерці бацькі сям’я Спіцыных пераехала ў Кацельніч, а затым у Вятку, дзе Аляксандр паступіў у мужчынскую гімназію[3]. Гімназію А. А. Спіцын скончыў у 1878 годзе і адразу паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Санкт-Пецярбурскага ўніверсітэта. Скончыўшы ўніверсітэт у 1882 годзе вярнуўся Вятку, дзе працаваў выкладчыкам гісторыі ў Вяцкай жаночай гімназіі[3]. У 1892 годзе А. А. Спіцын быў запрошаны ў Санкт-Пецярбург і прызначаны членам Расійскай Імператарскай Археалагічнай камісіі. У 1909 годзе пачаў чытаць курс лекцый па рускай археалогіі ў Пецярбургскім універсітэце, у 1914 годзе і ў Петраградскім археалагічным інстытуце. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі А. А. Спіцын стаў членам Дзяржаўнай акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры з дня яе заснавання ў 1918 годзе. Таксама ў у 1919 і 1920 гадах чытаў лекцыі на настаўніцкіх курсах у Пецярбургу, Ноўгарадзе, на музейных курсах у Маскве[3]. У 1929 годзе абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР.

Памёр А. А. Спіцын 17 верасня 1931 года і быў пахаваны на Смаленскіх могілках.

Навуковая дзейнасцьПравіць

А. А. Спіцын займаўся вывучэннем усходне-славянскай старажытнасці. Адным з першых пачаў спалучаць археалогію з гісторыяй. Склаў картатэку археалагічных помнікаў на тэрыторыі былога СССР. Абагульніў і апублікаваў матэрыялы раскопак, праведзеных у басейне Нёмана В. Шукевічам, Ф. В. Пакроўскім, Э. А. Вольтэрам. Склаў першыя навуковыя кіраўніцтвы па археалагічных разведках і раскопках.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Спицын Александр Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. БелЭн, 2002
  3. 3,0 3,1 3,2 Пассек Т. С., Латынин Б. А. К столетию со дня рождения А. А. Спицына (1858—1958) // Советская археология : журнал. — М.: Издательство Академии наук СССР, 1958. — № 3. — С. 3—6. (руск.) 

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць