Аляксандр Антоні Сапега
Аляксандр Антоні Сапега (3 верасня 1773, г. Страсбург, Францыя — 8 верасня 1812), навуковы і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, прадстаўнік роду Сапегаў, сын Юзафа Сапегі.
Аляксандр Антоні Сапега | |
---|---|
Aleksander Antoni Sapieha | |
Аляксандр Антоні Сапега | |
Герб «Ліс» | |
Нараджэнне |
3 верасня 1773[1][2][3] |
Смерць |
8 верасня 1812[4] (39 гадоў) |
Род | Сапегі |
Бацька | Юзаф Сапега[d] |
Маці | Тэафілія Стрэжыслава Ябланоўская |
Жонка | Ганна Ядвіга з Замойскіх[d] |
Дзеці | Леан Сапега і Ганна Сафія з Сапегаў[d] |
Член у | |
Дзейнасць | падарожнік-даследчык, хімік, геолаг, палітык, мінералог |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Атрымаў хатнюю адукацыю, дзяцінства правёў на Падляшшы (Коцк, Сямяцічы). Ажыццявіў мінералагічныя экспедыцыі ў Польшчы і Літве, а таксама ў Альпы, на Балканы і Валынь. Аўтар працы «Мінералогія» (1800—1801), падручніка па неарганічнай хіміі, нарыса па крышталяграфіі. Падарожнічаў па Адрыятычным узбярэжжы, вывучаў этнаграфію славенцаў, харватаў, баснійцаў, герцагавінцаў; вынікі даследаванняў апублікаваў у выглядзе лістоў да Жана-Эмануэля Жылібера «Падарожжа ў славянскіх краінах у 1802 і 1803 гг.» (1811). У 1807 арганізаваў знаходжанне Напалеона ў Варшаве, стаў афіцэрам яго гвардыі, камергерам. 1 ліпеня 1812 увайшоў у склад Камісіі Часовага ўрада Вялікага Княства Літоўскага і ўзначаліў ваенны аддзел, але хутка выйшаў з урада з-за непаразуменняў з ваенным генерал-губернатарам ВКЛ (1812) Дзіркам ван Гогендорпам.
Зноскі
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Sapieha, Alexander (1773–1812) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 28. — S. 236.
- ↑ Aleksander Antoni Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Alexander Sapieha // www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ а б в г www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
ЛітаратураПравіць
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С.222-228