Аляксандр Астрожскі

ваявода валынскі

Аляксандр Астрожскі (1570, Вявёрка каля Тарнава — 12 снежня 1603, Цярнопаль) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Ваявода валынскі1593), староста пераяслаўскі (з 1594).

Аляксандр Астрожскі
Аляксандр Астрожскі
Аляксандр Астрожскі
Герб «Астрожскі»
Герб «Астрожскі»
5-ы Ваявода валынскі
1593 — 1603
Папярэднік Януш Астрожскі
Пераемнік Януш Заслаўскі
Нараджэнне 1570(1570)
Смерць 12 снежня 1603(1603-12-12)
Месца пахавання
Род Астрожскія
Бацька Канстанцін Астрожскі
Маці Соф'я з Тарноўскіх
Жонка Ганна з Косткаў
Дзеці Соф'я, Канстанцін Аляксандр, Крыштаф, Януш Павел, Аляксандр, Ганна Алаіза, Кацярына
Веравызнанне праваслаўе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валодаў гарадамі Ратна (прыкладана з 1590), Дарагабуж, Сураж, Звягель, паловай горада Астрог (усе з 1603)[1].

Біяграфія

правіць

З княжацкага роду Астрожскіх уласнага герба, сын Канстанціна-Васіля і Соф'і з Тарноўскіх. Меў братоў Януша і Канстанціна, сясцёр Кацярыну і Лізавету.

Дзяцінства правёў у Дубне, выхаванне і адукацыю спачатку атрымаў у Астрогу, а потым пры двары караля і вялікага князя.

У 1592 годзе пабраўся шлюбам з каталічкай Ганнай Косткай, уладальніцай горада Ярослаў у Рускім ваяводстве, дзе збудаваў палац. У 1593 годзе разбіў пад Яраславам татараў.

Разам з бацькам супрацьдзейнічаў правядзенню царкоўнай уніі, удзельнічаў у праваслаўным саборы 1596 года ў Берасці, саборы праваслаўных і пратэстантаў 1599 года ў Вільні.

Меў 5 сыноў (Канстанцін Аляксандр, Крыштаф, Януш Павел, Аляксандр, Васіль) і 3 дачок (Соф'я, Ганна Алаіза, Кацярына).

Раптоўна памёр у 1603 годзе (магчыма яго атруцілі). Пахавалі князя ў Астрогу, у царкве Яўлення Гасподняга.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць