Аляксандр Паўлавіч Валадзько
Алякса́ндр Па́ўлавіч Валадзько́ (нар. 18 чэрвеня 1986, Моталь, Іванаўскі раён) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2012—2014). У цяперашні час працуе ў трэнерскім штабе салігорскага «Шахцёра».
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Аляксандр Паўлавіч Валадзько | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
18 чэрвеня 1986[1][2] (38 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||
Рост | 177 см | ||||||||||||||||||
Вага | 76 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Шахцёр | ||||||||||||||||||
Пасада | трэнер | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец брэсцкага футбола, з 2005 года пачаў прабівацца ў асноўную каманду мясцовага «Дынама». У сезоне 2007 замацаваўся ў асноўным складзе дынамаўцаў, дапамог ім атрымаць перамогу ў Кубку Беларусі.
У жніўні 2008 года барысаўскі БАТЭ, які шукаў узмацнення перад удзелам у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў, узяў у арэнду маладога паўабаронцу. У барысаўскім клубе Валадзько прыйшоўся да справы, і па заканчэнні сезона быў выкуплены БАТЭ, хоць «Дынама» і лічыла гэты пераход незаконным[3].
У Барысаве стаў дзейначаць у цэнтры поля, ад апорнай зоны да пазіцыі «пад нападнікам». Часам вызначаўся галамі здалёк: так, 6 лістапада 2009 года ў матчы Лігі Еўропы супраць грэчаскага АЕКа, запрыкмеціўшы далёкі выхад брамніка супернікаў, адважыўся на ўдар, які апынуўся голам. 19 верасня 2012 года забіў першы гол у браму «Ліля», які дапамог БАТЭ атрымаць першую ў гісторыі перамогу ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў (3:1).
У сезоне 2011 часам выкарыстоўваўся на пазіцыі правага абаронцы, дзе, аднак, адчуваў сябе няўтульна. Гуляючы на гэтай пазіцыі 28 верасня 2011 года ў хатнім матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Барселоны», здолеў адкрыць лік у матчы, паразіўшы, аднак, уласную браму (выніковы лік 0:5).
У жніўні 2012 года падоўжыў кантракт з БАТЭ да 2015 года. У першай палове сезона 2015 адсутнічаў з-за траўмы, але са жніўня вярнуў месца ў стартавым складзе.
У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[4]. У першай палове сезона 2016 рэдка з’яўляўся на полі, але пачынаючы з ліпеня зноў стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе. У пачатку сезона 2017 не меў трывалага месца ў аснове, але ў маі замацаваўся ў стартавым складзе ў цэнтры паўабароны. У студзені 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭ[5].
Неўзабаве пасля зыходу з БАТЭ накіраваўся ў склад карагандзінскага «Шахцёра» і падпісаў кантракт з казахстанскім клубам[6]. У складзе «Шахцёра» стаў гуляць у стартавым складзе. У лістападзе 2018 года стала вядома, што карагандзінскі клуб на будзе падаўжаць кантракт з беларускім паўабаронцам[7].
У снежні 2018 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком салігорскага «Шахцёра»[8]. Аднак, за асноўную каманду так і не выйшаў на поле, правёў некалькі матчаў за дубль, таксама быў у запасе ў фінальным матчы Кубак Беларусі, дзе «Шахцёр» атрымаў перамогу над «Віцебскам» (2:0). Па заканчэнні сезона 2019 пакінуў салігорскі клуб[9].
У студзені 2020 года вярнуўся ў барысаўскі БАТЭ[10]. З’яўляўся на полі эпізадычна, звычайна заставаўся на лаўцы запасных.
Міжнародная кар’ера
правіцьВыступаў за моладзевую зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы 2009 у Швецыі.
12 кастрычніка 2012 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату свету супраць Іспаніі.
Трэнерская кар’ера
правіцьУ студзені 2021 года завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнерскі штаб БАТЭ[11]. У студзені 2022 года быў пераведзены трэнерам у дубліруючы склад клуба[12]. Працаваў у дублі да снежня 2022 года[13].
У пачатку 2023 года ўвайшоў у трэнерскі штаб брэсцкага «Дынама» ў якасці трэнера па фізпадрыхтоўцы[14]. Застаўся ў клубе пасля таго, як у красавіку 2023 года быў звольнены галоўны трэнер Ігар Крывушэнка і прызначаны Аляксандр Юрэвіч. У верасні 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў «Дынама»[15].
У лютым 2024 года стаў трэнерам у салігорскім «Шахцёры»[16].
Дасягненні
правіць- Чэмпіён Беларусі (10): 2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2020
- Уладальнік Кубка Беларусі (4): 2007, 2010, 2015, 2019
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (5): 2010, 2011, 2014, 2016, 2017
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2009, 2011, 2012
Крыніцы
правіць- ↑ Aleksandr Volodjko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alyaksandr Valadzko // FBref
- ↑ Брестское "Динамо" считает трансфер Александра Володько в БАТЭ неправомерным (руск.). football.by (5 лютага 2009). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Александр Володько продлил контракт с БАТЭ (руск.). football.by (31 снежня 2015). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Александр Володько покинул БАТЭ (руск.). football.by (18 студзеня 2018). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Александр Володько стал игроком "Шахтера" (руск.). football.by (26 студзеня 2018). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Александр Володько остался без клуба (руск.). football.by (22 лістапада 2018). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Александр Володько подписал контракт с солигорским "Шахтером" (руск.). football.by (20 снежня 2018). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Александр Володько покинул "Шахтер" (руск.)(недаступная спасылка). football.by (2 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2020. Праверана 2 студзеня 2020.
- ↑ Александр Володько вернулся в БАТЭ (руск.). football.by (24 студзеня 2020). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Александр Володько завершил карьеру игрока и будет помогать в БАТЭ Жуковскому (руск.). football.by (11 студзеня 2021). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Виктор Гончаренко возглавил дубль БАТЭ (руск.). football.by (19 студзеня 2022). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ "Желто-синие" приступили к тренировкам (руск.). Афіцыйны сайт БАТЭ (19 снежня 2022). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Футбол. Александр Володько вошел в тренерский штаб брестского "Динамо" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (3 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2023. Праверана 3 лютага 2023.
- ↑ Юревич покинул пост главного тренера брестское "Динамо" (руск.). football.by (19 верасня 2023). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Александр Володько вошел в тренерский штаб "Шахтера" (руск.). football.by (1 лютага 2024). Праверана 12 лютага 2024.