Аляксандр Валер’евіч Паўлавец

беларускі футбаліст

Аляксандр Паўлавец (нар. 13 жніўня 1996, Барысаў) — беларускі футбаліст, абаронца кіпрскага клуба «Карміятыса» з Лімасола (у арэндзе з «Арэнбурга») і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Аляксандр Паўлавец
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Валер’евіч Паўлавец
Нарадзіўся 13 жніўня 1996(1996-08-13)[1][2] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 185 см
Вага 79 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Рэспубліка Кіпр Карміятыса
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2015 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2015   Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 8 (0)
2016—2018 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 63 (3)
2016   Беларусь Нёман (Гродна) 15 (0)
2019—2020 Беларусь Дынама (Брэст) 43 (1)
2020—2022 Расія Растоў 5 (0)
2021—2022   Украіна Колас (Каваліўка) 11 (0)
2022   Польшча Варта (Познань) 4 (0)
2022— Расія Арэнбург 7 (0)
2023—2024   Грэцыя Ламія 9 (0)
2024—   Рэспубліка Кіпр Карміятыса (Лімасол)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (1)
2014 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2015—2018 Беларусь Беларусь (да 21) 20 (0)
2017 Беларусь Беларусь B 1 (0)
2017— Беларусь Беларусь 10 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 лістапада 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец барысаўскай ДЮСШ-2, з 2013 года пачаў выступаць за дубль мясцовага БАТЭ. Увосень 2014 года ў складзе моладзевай каманды БАТЭ выступаў у Юніёрскай лізе УЕФА (правёў 5 матчаў). Часам таксама прыцягваўся да асноўнай каманды, але так і не дэбютаваў за яе.

У сакавіку 2015 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Тарпеда-БелАЗ»[4]. Спачатку выступаў за дубль жодзінцаў, але ў верасні 2015 года здолеў замацавацца ў асноўным складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Па заканчэнні сезона, у снежні 2015 года, «Тарпеда-БелАЗ» скарысталася магчымасцю першачарговага выкупу футбаліста, у выніку Аляксандр стаў іграком аўтазаводцаў на трывалай аснове[5].

У жніўні 2016 года быў арандаваны гродзенскім «Нёманам»[6]. У складзе гродзенцаў стаў асноўным цэнтральным абаронцам. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Жодзіна[7]. У сезоне 2017 замацаваўся ў аснове «Тарпеда-БелАЗ». У лістападзе 2017 года падпісаў з «аўтазаводцамі» новы двухгадовы кантракт[8].

У жніўні 2018 года падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з жодзінцамі[9]. У студзені 2019 года дамовіўся аб датэрміновым скасаванні кантракта з клубам, выплаціўшы абумоўленую кампенсацыю[10] і неўзабаве стаў іграком брэсцкага «Дынама»[11]. Пачынаў сезон 2019 на лаўцы запасных, аднак з чэрвеня заваяваў месца ў стартавым складзе і дапамог камандзе стаць чэмпіёнам Беларусі. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі да студзеня 2021 года[12].

Летам 2020 года цікавасць да абаронцы сталі праяўляць розныя замежныя клубы. У верасні 2020 года падпісаў пагадненне з «Растовам», якое пачынала дзейнічаць зімой[13], аднак у кастрычніку 2020 года расійскі клуб паведаміў, што абаронца далучыцца да складу ўжо да закрыцця восеньскага трансфернага акна[14]. У складзе «Растова» часцей заставаўся на лаўцы запасных.

У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ўкраінскаму «Коласу» з Каваліўкі][15], дзе гуляў пераважна ў стартавым складзе. У красавіку 2022 года перабраўся ў польскую «Варту»[16]. У маі 2022 года стала вядома, што абаронца пакіне пазнаньскі клуб[17].

У чэрвені 2022 года падпісаў кантракт з «Арэнбургам»[18]. У студзені 2023 года на правах арэнды перабраўся ў грэчаскую «Ламію»[19]. У чэрвені 2023 года стала вядома, што арэнда падоўжана на сезон 2023/24[20]. У студзені 2024 года быў арандаваны кіпрскай «Карміятысай»[21].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі да 17 і 19 гадоў у кваліфікацыйных раундах чэмпіянату Еўропы.

9 кастрычніка 2015 года дэбютаваў у складзе моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Турцыі (0:2).

1 чэрвеня 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1). У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль БАТЭ   26 0
2014 дубль БАТЭ   27 0
2015 Д1 Тарпеда-БелАЗ   8 0
2016 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ   8 0
2016 (2) Д1 Нёман   15 0
2017 Д1 Тарпеда-БелАЗ   26 1
2018 Д1 Тарпеда-БелАЗ   29 2
2019 Д1 Дынама   23 0
2020 (1) Д1 Дынама   20 1
2020/21 Д1 Растоў   5 0
2021/22 (1) Д1 Колас   11 0
2021/22 (2) Д1 Варта   4 0
2022/23 (1) Д1 Арэнбург   7 0
2022/23 (2) Д1 Ламія   3 0
2023/24 (1) Д1 Ламія   6 0

Крыніцы правіць

  1. Aleksandr Pavlovets // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Aleksandr Pavlovets // FBref.com
  3. https://teams.by/pavlovets-alexandr-valerievich/player-5023/
  4. БАТЭ отдал Александра Павловца в аренду "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (27 сакавіка 2015). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  5. "Торпедо-БелАЗ" выкупил у БАТЭ права на Павловца (руск.). football.by (21 снежня 2015). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  6. "Неман" арендовал у "Торпедо-БелАЗ" Александра Павловца (руск.). football.by (29 ліпеня 2016). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  7. У 19 игроков "Немана" истекли контракты (руск.). football.by (1 снежня 2016). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  8. Павловец и Щербо продолжат выступать за жодинское "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (30 лістапада 2017). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  9. Павловец и Аффи продлили контракты с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (8 жніўня 2018). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  10. "Торпедо-БелАЗ" и Павловец договорились о досрочном расторжении контракта (руск.). football.by (10 студзеня 2019). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  11. Александр Павловец подписал контракт с брестским "Динамо" (руск.). football.by (11 студзеня 2019). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  12. Павловец и Павлюченко на год продлили контракты с брестским "Динамо" (руск.). football.by (29 снежня 2019). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  13. "Ростов" подтвердил подписание контракта с Александром Павловцом (руск.). football.by (2 верасня 2020). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  14. Павловец присоединится к "Ростову" до 17 октября (руск.). football.by (14 кастрычніка 2020). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  15. "Колос" объявил о подписании Павловца (руск.). football.by (7 ліпеня 2021). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  16. Александр Павловец - игрок познаньской "Варты" (руск.). football.by (22 красавіка 2022). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  17. Александр Павловец покинул "Варту" (руск.). football.by (30 мая 2022). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  18. Павловец подписал контракт с "Оренбургом" (руск.). football.by (16 чэрвеня 2022). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  19. Павловец стал игроком греческой "Ламии" (руск.). football.by (18 студзеня 2023). Праверана 18 студзеня 2023.
  20. Александр Павловец будет и дальше выступать за "Ламию" (руск.). football.by (27 чэрвеня 2023). Праверана 19 ліпеня 2023.
  21. Защитник сборной Беларуси перешел в бывший клуб Хацкевича (руск.). football.by (21 студзеня 2024). Праверана 22 студзеня 2024.

Спасылкі правіць