Аляксандр Валер’евіч Шыпула
Аляксандр Валер’евіч Шыпула (нар. 15 жніўня 1972, в. Прыветак, Сенненскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі ўрач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Аляксандр Валер’евіч Шыпула | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 жніўня 1972 (52 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 15 жніўня 1972 года ў вёсцы Прыветак Сенненскага раёна Віцебскай вобласці[1].
Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа»; клінічную ардынатуру пры Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце па спецыяльнасці «Акушэрства і гінекалогія»; Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «Арганізацыя аховы здароўя»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[1].
Працаваў санітарам на станцыі хуткай медыцынскай дапамогі г. Полацка; урачом-акушэрам-гінеколагам у жаночай кансультацыі бальніцы на ст. Баранавічы; урачом-акушэрам-гінеколагам гінекалагічнага аддзялення, намеснікам загадчыка радзільнага дома, загадчыкам радзільнага дома Барысаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, галоўным урачом Барысаўскага радзільнага дома[1].
Выбіраўся дэпутатам Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў, Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання[1].
Член РГА «Белая Русь», Беларускай партыі «Белая Русь»[1].
З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы[1].
У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Барысаўскай гарадскай акругі № 62. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта, медалямі Беларускай праваслаўнай царквы Беларускага экзархата Маскоўскага Патрыярхата «Мар’інагорскага абраза Прасвятой Багародзіцы», «75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.»[1], нагрудным знакам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[2][1]. Мае Падзяку старшыні Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта[1].
Сям'я
правіцьЖанаты, мае сына і дачку[1].