Аляксандр Валянцінавіч Бялецкі

беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі

Аляксандр Валянцінавіч Бяле́цкі (нар. 14 кастрычніка 1957, Чэрвень (горад) Мінскай вобл.) — беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Доктар медыцынскіх навук (1997), прафесар (1998). Акадэмік НАН Беларусі (2017; член-карэспандэнт з 2014).

Аляксандр Валянцінавіч Бялецкі
Дата нараджэння 14 кастрычніка 1957(1957-10-14) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера траўматалогія і артапедыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1997)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфічныя звесткі правіць

Нарадзіўся ў сям’і ўрачоў. Скончыў Мінскі медыцынскі ўніверсітэт (1980), дзе і працуе з 1990. Прэзідэнт таварыства траўматолагаў-артапедаў Беларусі, нацыянальны сакратар Сусветнага кангрэса траўматалогаў-артапедаў на Беларусі. З 2007 па 2018 дырэктар РНПЦ траўматалогіі і артапедыі[1].

Улетку 2018 года Аляксандра Бялецкага арыштавалі па абвінавачванні ў хабары. Пры вобшуках у гаражы ў яго знайшлі шмат дарагога алкаголю і каля 500 тысяч даляраў наяўнымі[2]. 15 лютага 2019 года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў Аляксандра Бялецкага да 7,5 гадоў пазбаўлення волі, яго прызналі вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры[3][4].

У чэрвені 2021 года выйшаў на волю[5].

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы прысвечаны дзіцячай артапедыі. У яго больш за 450 друкаваных прац, у тым ліку 16 манаграфій, з іх восем выдадзеныя за мяжой. За сваё прафесійнае жыццё ён падрыхтаваў чатырох дактароў і шэсць кандыдатаў медыцынскіх навук.

Правёў 4000 высокатэхналагічных складаных аперацый. Акрамя гэтага, у яго 92 патэнты ў лячэнні дзяцей з паталогіямі тазасцегнавых суставаў, у 2010-м годзе ён атрымаў званне «Заслужаны дзеяч навукі». З’яўляецца выдатнікам аховы здароўя Расіі, Узбекістана, Беларусі, чытаў лекцыі ў многіх краінах свету, выступаў на амерыканскай асацыяцыі хірургаў[3].

Прэміі і ўзнагароды правіць

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2011).

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць