Аляксандр Васілевіч

Аляксандр (Саша) Васілевіч (нар. 14 верасня 1974 г.) — беларускі бізнесмен, грамадскі дзеяч, палітычны зняволены.

Аляксандр Васілевіч
Род дзейнасці грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 14 верасня 1974(1974-09-14) (49 гадоў)

Біяграфія правіць

Васілевіч з’яўляецца сузаснавальнікам вядомых анлайн-выданняў «kyky.org» і «The Village Беларусь», а таксама ўладальнікам агенцтва Vondel/Hepta і былым уладальнікам прасторы Галерэя Ў[1][2][3].

28 ліпеня 2020 года быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў будынку КДБ, куды ён разам з іншымі грамадзянамі прынёс хадайніцтва аб змене меры стрымання кандыдату ў прэзідэнты Віктару Бабарыку. Прыцягнуты судом Фрунзенскага раёна г. Мінска да арышту тэрмінам на 14 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе[4][5].

28 жніўня 2020 года затрыманы прадстаўнікамі Дэпартамента фінансавых расследванняў Камітэта дзяржкантролю. Перад гэтым у яго кватэры, офісе і кампаніях, якімі ён кіраваў, адбыліся ператрусы. Сайт «The Village Беларусь» быў заблакаваны па рашэнні Міністэрства інфармацыі.

4 верасня 2020 года Васілевічу было прад’яўлена абвінавачанне паводле Крымінальнага кодэкса. Прычына невядомая з-за падпіскі аб неразгалошванні матэрыялаў следства. Тым не менш, некаторыя СМІ паведамлялі, што Васілевіч абвінавачваецца ва ўхіленні ад аплаты падаткаў[6].

7 верасня 2020 года Васілевіч быў прызнаны палітычным зняволеным адзінаццаццю арганізацыямі, сярод якіх праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр.

10 кастрычніка 2020 года Васілевіч прысутнічаў у СІЗА КДБ падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з арыштаванымі прадстаўнікамі Каардынацыйнай рады і аб’яднанага штаба апазіцыі[7][8].

Утрымліваецца ў СІЗА-1 у Мінску[9].

Сям’я правіць

Жанаты з Надзеяй Зелянковай. Мае двух дачок. Малодшая, Уршуля, нарадзілася падчас арышту. У сувязі з пераследам Васілевіча сям’я была вымушана з’ехаць за мяжу[9][10].

Зноскі

  1. Aliaksandr Vasilevich — Political prisoners in Belarus. prisoners.spring96.org
  2. On Forms of Political Organizing Illuminating the Future. post.
  3. Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» закрываецца. 34mag
  4. Unauthorised mass event'. Business owner gets two-week jail term after visiting KGB. Белсат
  5. Рэкламісту Васілевічу выставілі абвінавачанне, яго цяжарная жонка — падазраваная Архівавана 11 красавіка 2021.. Еўрапейскае радыё для Беларусі
  6. От предупреждений до уголовных дел: как белорусские власти давят на независимые СМИ. BBC News Русская служба
  7. Александру Василевичу и Ксении Луцкиной на два месяца продлено содержание под стражей Архівавана 11 красавіка 2021.Naviny.by, 24.02.2021
  8. Двух палітвязняў вызвалілі з СІЗА КДБ. Яны сустракаліся з ЛукашэнкамБелсат, 12.10.2020
  9. а б Аляксандр ВасілевічПраваабарончы цэнтр «Вясна»
  10. «У камеры спяць у шапках». Жонка бізнесмена Аляксандра Васілевіча — пра свой ад’езд, закрыццё галерэі «Ў» і камеру мужа на ВаладарцыНаша Ніва, 30.12.2020

Спасылкі правіць