Аляксандр Васілевіч Гарачкін
Алякса́ндр Васі́левіч Гара́чкін (13 (26) лістапада 1910, Яраслаўль — ?) — дзяржаўны дзеяч БССР.
Аляксандр Васілевіч Гарачкін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Мікалай Аўхімовіч Ціхан Кісялёў Аляксандр Аксёнаў |
||||||
Пераемнік | Мікалай Сташанкоў | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Мікалай Аўхімовіч | ||||||
Папярэднік | І. М. Астаф’еў | ||||||
Пераемнік | Георгій Семяніхін | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Панцеляймон Панамарэнка Аляксей Кляшчоў |
||||||
Папярэднік | ён сам, як наркам тэкстыльнай прамысловасці | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Панцеляймон Панамарэнка | ||||||
Папярэднік | Канстанцін Аляксееў | ||||||
Пераемнік | ён сам, як міністр тэкстыльнай прамысловасці | ||||||
Нараджэнне |
13 (26) лістапада 1910 |
||||||
Смерць | невядома | ||||||
Партыя |
Біяграфія
правіцьЗ рабочых. Член КПСС з 1939. Скончыў Маскоўскі інстытут тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці (1960).
З 1931 года ў тэкстыльнай прамысловасці, з 1940 года намеснік наркама тэкстыльнай прамысловасці БССР. У Вялікую Айчынную вайну выконваў даручэнні ЦК КП(б)Б і СНК БССР. З 1945 года наркам, з 1946 года міністр тэкстыльнай прамысловасці, пасля аб’яднання з міністэрствам лёгкай прамысловасці прызначаны першым намеснікам міністра лёгкай прамысловасці БССР, пасля старшыня праўлення Белпрамсавета, першы намеснік міністра лёгкай прамысловасці СССР. З кастрычніка 1956 па ліпень 1983 года пастаянны прадстаўнік Савета Міністраў БССР пры Савеце Міністраў СССР[1].
На XIX з’ездзе КП(б)Б абіраўся кандыдатам у члены ЦК, на 21—27 з’ездах КПБ — членам ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5—7 скліканняў. Узнагароджаны 3 ордэнамі, медалямі.
Зноскі
- ↑ Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР (1944—1964): В 2 ч. Ч. 2 / Р. П. Платонов, В. К. Ракашевич, М. К. Бобер и др.. — Мн.: БелНИИДАД, 2003. — С. 205. — 228 с. — 100 экз. — ISBN 228 с.
Літаратура
правіць- Гарачкін Аляксандр Васілевіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 3. Веды — Графік / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1971. — С. 354. — 608 с.: іл., карты.