Аляксандр Васілевіч Манулік

Аляксандр Васілевіч Манулік (1928—2016) — беларускі ўрач, арганізатар аховы здароўя, спецыяліст у галіне сацыяльнай гігіены. Кандыдат медыцынскіх навук (1970), дацэнт (1985)[1].

Аляксандр Васілевіч Манулік
Дата нараджэння 18 сакавіка 1928(1928-03-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 ліпеня 2016(2016-07-28) (88 гадоў)
Род дзейнасці урач, медыцынскі адміністратар, выкладчык універсітэта, галоўны ўрач
Навуковая сфера сацыяльная гігіена і арганізацыя аховы здароўя[d]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук (1970)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Біяграфія правіць

У 1953 — у Гомельскім абласным аддзеле аховы здароўя; у 1953—1958 — галоўны ўрач Церахоўскай раённай бальніцы Гомельскай вобласці; у 1958—1961 — галоўны ўрач Церахоўскага раёна; у 1961—1967 — галоўны ўрач Светлагорскага раёна; у 1967—1972 — галоўны ўрач санаторыя «Беларусь» (Сочы); у 1972—1983 — намеснік начальніка 4-га Галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР; у 1983—1994 і 1998—2002 — у Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (у 1983—1993 — загадчык кафедры сацыяльнай гігіены, эканомікі і кіравання аховай здароўя); у 1994—1998 — у Беларускім цэнтры арганізацыі і інфарматызацыі аховы здароўя[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя інтарэсы: навуковая арганізацыя працы ў ахове здароўя; пытанні грамадскага здароўя, арганізацыі і ўдасканалення медыцынскай дапамогі насельніцтву; кіраванне аховай здароўя; сацыяльна-гігіенічныя аспекты праблемы даўгалецця[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Затраты рабочего времени и вопросы научной организации труда врачей-ординаторов санаториев : (по материалам группы соматических санаториев для взрослых) : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук : 14.784 / А. В. Манулик. — Минск, 1970.

Спасылкі правіць