Аляксандр Васілевіч Пашкевіч

беларускі гісторык (нар. 1978)

Аляксандр Васілевіч Пашкевіч (нар. 10 кастрычніка 1978, в. Знаменка, Лагойскі раён, Мінская вобласць) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2007).

Аляксандр Васілевіч Пашкевіч
Аляксандр Пашкевіч, 2014 г.
Аляксандр Пашкевіч, 2014 г.
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1978(1978-10-10) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2007)
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (2000) па спецыяльнасці «гісторыка-архівазнаўства», магістратуру пры гістфаку БДУ (2002), аспірантуру Інстытута гісторыі НАНБ (2005) па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2006 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Парламенцкія формы змагання за нацыянальныя і сацыяльныя правы беларускага народа ў міжваеннай Польшчы (1921–1930 гг.)»[1].

У 2000—2001 гадах працаваў дырэктарам архіва па асабовым складзе Лагойскага райвыканкама, у 2005—2010 годзе — вучоным сакратаром Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі, з 2010 — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «ARCHE Пачатак». Кірункі навуковых зацікаўленняў: гісторыя беларускага нацыянальнага руху 1-й паловы XX ст., гісторыя Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921—1939).

З 2018 года намеснік галоўнага рэдактара навукова-папулярнага часопіса «Наша гісторыя». У час прэзідэнцкіх выбараў і пратэстаў адразу па іх заканчэнні быў затрыманы 9 жніўня 2020 года і ўтрымліваўся некалькі дзён у ізалятары часовага ўтрымання[2].

Выбраная бібліяграфія

правіць

Дысертацыя:

  • Пашкевіч А.В. Парламенцкія формы змагання за нацыянальныя і сацыяльныя правы беларускага народа ў міжваеннай Польшчы (1921–1930 гг.): Дыс. … канд. гіст. навук: 07.00.02. Мінск, 2006. 162 с.

Аўтарэферат:

  • Пашкевіч А.В. Парламенцкія формы змагання за нацыянальныя і сацыяльныя правы беларускага народа ў міжваеннай Польшчы (1921–1930 гг.): Аўтарэферат дыс. … канд. гіст. навук: 07.00.02. Мінск : БДПУ імя М.Танка, 2006. 21 с.

Артыкулы:

  • Сотрудничество евреев и славянских национальных меньшинств в ходе парламентских выборов в межвоенной Польше / А. В. Пашкевич // Берасцейскі хранограф. Вып. 4. Брест, 2004. С. 187–198.
  • Байкот беларускімі нацыянальнымі арганізацыямі выбараў у Віленскі сейм у 1922 г.: аналіз вынікаў / А. В. Пашкевіч // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 2005. № 5. Ч. 2. С. 53-55.
  • Выбары ў Вiленскi сейм у 1922 г. і адносiны да іх беларускай грамадскасцi / А. Пашкевіч // Беларускі гістарычны агляд. 2005. Сш. 12. Ч. 2. С. 111-131.
  • Псіхалогія здрады: беларускі нацыянальны рух вачыма канфідэнта ІІ аддзела польскага Генеральнага штаба / А. Пашкевіч, А. Чарнякевіч // ARCHE Пачатак. 2005. № 6. С. 214-271.
  • Рапарты Р. Зямкевіча ў ІІ аддзел Генеральнага штаба польскага войска за 1922 г. / А. Пашкевіч, А. Чарнякевіч // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 6. Мінск : БелНДІДАС, 2005. С. 248-260.
  • Беларуская місія габрэйскага камуніста-інтэрнацыяналіста / Падрыхтоўка да друку, прадмова, пераклад і камэнтары А. Пашкевіча // Запісы Беларускага інстытуту навукі і мастацтва. Вып. 30. Нью-Ёрк―Менск, 2006. С. 231―245.
  • Беларуская сялянска-работніцкая Грамада ў першае паўгоддзе існавання (чэрвень–снежань 1925 г.) / А. Пашкевіч // Гістарычны альманах. 2006. Т. 12. С. 23-36.
  • Удзел заходнебеларускіх нацыянальных арганізацый у выбарах польскага парламента (1922 г.) / А. В. Пашкевіч // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 2006. № 1. С. 58-64.
  • Тэрытарыяльная ці нацыянальная? Дыскусія аб Грамадзе на ІІІ канферэнцыі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі / А.В. Пашкевіч // Гістарычны альманах. 2006. Т. 12. С. 163―170.
  • Справа «Беларускага нацыянальнага цэнтру» паводле сведчанняў былых актывістаў Кампартыі Заходняй Беларусі / А. Пашкевіч // Спадчына. 2006. № 1. С. 102―116.
  • Дзейнасць беларускіх паслоў і сенатараў цэнтрысцкай арыентацыі ў парламенце Польскай Рэспублікі ІІ склікання (1928–1930 гг.) / А. В. Пашкевіч // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 1. Гісторыя. Філасофія. Паліталогія і сацыялогія. Культуралогія. Педагогіка. Псіхалогія. Правазнаўства. Філалогія. 2006. № 1 (36). С. 21-25.
  • Цаглінка ў даволі саліднай гістарыяграфіі / А. Пашкевіч // ARCHE Пачатак. 2006. № 6. С. 42―54.
  • Галасы забытых людзей / А. Пашкевіч // ARCHE Пачатак. 2006. № 10. С. 28-41.
  • Пратэстантызм і беларускі нацыяналізм у міжваеннай Польшчы / А. Пашкевіч // ARCHE Пачатак. 2007. № 5. С. 42―56.
  • Планка для беларускіх гісторыкаў новага пакалення? / А. Пашкевіч // ARCHE Пачатак. 2008. № 4. С. 78―96.
  • Адзін «этап» Юр’я Сабалеўскага. Юры Сабалеўскі. На этапах / Падрыхтоўка да друку й камэнтары Аляксандра Пашкевіча // Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. № 31, New York―Mіensk, 2008. 430 c.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Пашкевич Александр Васильевич // Историки Беларуси в начале XXI столетия: биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. Мiнск: Белорусская наука, 2007. С. 290—291.

Спасылкі

правіць