Аляксандр Васільевіч Шакуцін

Аляксандр Васільевіч Шакуцін (нар. 12 студзеня 1959, в. Вялікае Бабіна Аршанскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі прадпрымальнік, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га і 5-га скліканняў.

Аляксандр Васільевіч Шакуцін
Нараджэнне 12 студзеня 1959(1959-01-12)[1] (62 гады)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, урач, дзяржаўны дзеяч
Месца працы
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-лячэбнік.

Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе «Радзіма» Аршанскага раёна. Быў намеснікам сакратара камітэта камсамола Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Быў загадчыкам 1-га хірургічнага аддзялення 10-й Мінскай гарадской клінічнай бальніцы, галоўным урачом медсанчасці, дырэктарам медыцынскага цэнтра Мінскага ордэна Леніна і ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі трактарнага завода. Быў прэзідэнтам Міжнароднай медыцынскай асацыяцыі «Здароўе і прыгажосць», навукова-вытворчага аб’яднання «Праммедінвест», генеральным дырэктарам закрытага акцыянернага таварыства «Праммедінвест», намеснікам генеральнага дырэктара па пытаннях перспектыўнага развіцця закрытага акцыянернага таварыства «Праммедінвест», старшынёй савета дырэктараў адкрытага акцыянернага таварыства «„Амкадор“ — кіруючая кампанія холдынга».

Намеснік генеральнага дырэктара па пытаннях перспектыўнага развіцця закрытага акцыянернага таварыства «ПМІ ГРУП», старшыня савета дырэктараў адкрытага акцыянернага таварыства «„Амкадор“ — кіруючая кампанія холдынга».

Старшыня праўлення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларуская тэнісная федэрацыя». Член Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. Член Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Член прэзідыума рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га і 5-га скліканняў[2].

Санкцыі ЕС, іншых краінПравіць

17 снежня 2020 года Еўрапейскі савет пашырыў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, у тым ліку за кошт Шакуціна[3][4]. Санкцыі прадугледжвалі забарону на ўезд у Еўрасаюз і замарозку актываў[5]. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый адзначалася, што Шакуцін атрымлівае выгаду ад падтрымкі рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел. ў выніку прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, а таксама з’яўляецца членам арганізацыі «Белая Русь», якая падтрымлівае Лукашэнку[3]. Таксама Шакуціна ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[6], Швейцарыя[7][8].

УзнагародыПравіць

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[9].

Зноскі

  1. http://amkodor.by/about/structure/board_directors/shakutin-aleksandr-vasilevich/
  2. Шакуцін Аляксандр Васільевіч
  3. 3,0 3,1 Council Implementing Regulation (EU) 2020/2129 of 17 December 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus
  4. Jozwiak, Rikard EU Officially Slaps More Economic Sanctions On Belarus Over Crackdown (англ.) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (17 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 21 ліпеня 2021.
  5. Новые санкции ЕС против белорусских властей. Кто попал под удар. Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2020.
  6. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.) . Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  7. Shields, Michael; Liffey, Kevin Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.) . Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  8. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.) . Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях(ням.) бел. (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  9. ПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання