Аляксандр Восіпавіч Сташэўскі

савецкі палітычны дзеяч БССР

Алякса́ндр (Але́сь) Во́сіпавіч Сташэ́ўскі (Сташэўскі-Стасевіч; 12 (24) сакавіка 1889, в. Думічы, цяпер Мінская вобласць, Беларусь — 11 снежня 1938) — палітычны дзеяч і дзяржаўны дзеяч БССР.

Аляксандр Восіпавіч Сташэўскі
Алесь Сташэўскі, 1927 г.
Алесь Сташэўскі, 1927 г.
Дырэктар Гомельскага педагагічнага інстытута
1931 — 27 красавіка 1937
Папярэднік Іван Ермакоў
Пераемнік Андрэй Эльман
Сцяг Народны камісар юстыцыі БССР
1 верасня 1928 — 1931
Кіраўнік урада Мікалай Галадзед
Папярэднік Майсей Сягаль
Пераемнік Максім Ляўкоў
Сцяг Генеральны пракурор БССР
верасень 1928 — 1931
Кіраўнік урада Мікалай Галадзед
Папярэднік Майсей Сягаль
Пераемнік Максім Ляўкоў
Сцяг Народны камісар унутраных спраў БССР
1926 — 1 верасня 1928
Кіраўнік урада Язэп Адамовіч
Мікалай Галадзед
Папярэднік Аляксандр Хацкевіч
Пераемнік Раман Піляр
Сцяг Старшыня выканаўчага камітэта Полацкай акругі
1924 — 1926
Кіраўнік урада Язэп Адамовіч
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Фадзей Браўковіч
Сцяг Старшыня Вярхоўнага Суда БССР
1923 — 28 сакавіка 1924
Кіраўнік урада Аляксандр Чарвякоў
Язэп Адамовіч
Папярэднік Пракоп Малаковіч
Пераемнік Якаў Валяноўскі
Сцяг Сакратар ЦВК БССР
1921 — верасень 1923
Кіраўнік урада Аляксандр Чарвякоў
Папярэднік Іван Клішэўскі
Пераемнік Дзмітрый Чарнушэвіч
Нараджэнне 12 (24) сакавіка 1889
Смерць 11 снежня 1938(1938-12-11) (49 гадоў)
Партыя
Член у
Адукацыя
Месца працы
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыў Капыльскае народнае вучылішча, у 1911 годзе Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. У 1911—1914 гадах выкладаў у Рэчыцкім пачатковым прыходскім вучылішчы. У Першую сусветную вайну ў расійскай арміі на Паўднёва-Заходнім фронце, падпаручнік.

Пасля дэмабілізацыі з пачатку 1918 года — у Яраслаўлі, удзельнік беларускага нацыянальнага руху, член арганізацыі «Маладая Беларусь», створанага на базе Мінскага настаўніцкага інстытута. «Маладая Беларусь» вяла культурна-асветніцкую работу сярод беларускіх бежанцаў. З кастрычніка 1918 года — у Мінску, член Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Вучыцца ў Мінскім беларускім педагагічным інстытуце, які заканчвае ў 1920 годзе. У 1919 годзе — сакратар прэзідыума педагагічнай рады МБПІ, настаўнік 9-й Мінскай беларускай школы 1-й ступені. Адзін з ініцыятараў стварэння ў студзені 1920 года Беларускай камуністычнай арганізацыі (БКА), сябра яе ЦК, уваходзіў у 1-ю Мінскую канспіратыўную «пяцёрку» БКА па арганізацыі антыпольскага падполля і партызанскага руху.

Пасля прыходу бальшавікоў у Менск у ліпені 1920 года быў мабілізаваны ў Чырвоную армію, камандаваў узводам, ротай. З лістапада 1921 года сакратар ЦВК і СНК БССР, з ліпеня 1924 года — старшыня Полацкага акруговага выканкама. Садзейнічаў правядзенню беларусізацыі на далучаных да БССР усходніх беларускіх тэрыторый. З лютага 1926 года — народны камісар унутраных спраў БССР, з верасня 1928 года — народны камісар юстыцыі і пракурор БССР. Член ЦВК БССР (1921—1931) і яго Прэзідыума (1921—1924, 1927—1931). Член Рэвізійнай камісіі КП(б)Б у 1924—1925, ЦКК КП(б)Б у 1929—1931 гадах.

У канцы 1930 года быў неабгрунтавана абвінавачаны як удзельнік «антыпартыйнай» групы ІгнатоўскагаЖылуновіча, зняты з пасады і прызначаны старшынёй Бабруйскага райвыканкама. 18 лютага 1931 года выведзены са складу ЦКК КП(б)Б. З восені 1931 года загадчык рабфака Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, потым дырэктар Гомельскага сельскагаспадарчага педагагічнага інстытута.

Арыштаваны 27 красавіка 1937 года ў Гомелі па адрасе: вул. Сялянская, 26[1]. Абвінавачваўся ў «антысавецкай дзейнасці». 29 кастрычніка 1937 года «тройкай» НКУС быў асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Сям’я

правіць

Быў жанаты, меў дзвюх дачок. Жонка — Тацяна Іванаўна, была асуджаная да 10 гадоў як член сям’і здрадніка Радзімы, адбывала пакаранне ў Акмалінскім лагеры жонак здраднікаў Радзімы[2]. Старэйшая дачка Ірына патрапіла ў дзіцячы прыёмнік, малодшая Мая (1927) узятая на выхаванне цёткай[2], пазней удзельнічала ў абароне народнага мемарыяла Курапаты[1].

Зноскі

  1. а б Мая Сташэўская: я мару паставіць бацьку крыж у Курапатах. novychas.by (30 снежня 2014). Праверана 22-9-2019.
  2. а б Николай Король. Папки из шкафа заговорили… (руск.). sb.by (24 красавіка 2013). Праверана 22-9-2019.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць