Аляксандр Пятровіч Воінаў

(Пасля перасылкі з Аляксандр Воінаў)

Алякса́ндр Пятро́віч Во́інаў (3 снежня 1902, Колпіна, Санкт-Пецярбургская губерня — 1 кастрычніка 1987, Мінск) — беларускі архітэктар. Член-карэспандэнт АН БССР (1953), правадзейны член Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (1956—1964), член-карэспандэнт Акадэміі архітэктуры СССР (1950—1955). Прафесар (1951). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1940), заслужаны будаўнік БССР (1962)[1]

Аляксандр Пятровіч Воінаў
руск.: Александр Петрович Воинов
Voinov Marka Belarus 2007.jpg
Аляксандр Пятровіч Воінаў на марцы Беларусі 2007 г. Мастак Мікола Рыжы
Дата нараджэння 3 снежня 1902(1902-12-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 кастрычніка 1987(1987-10-01) (84 гады)
Грамадзянства
Дзеці Анатоль Аляксандравіч Воінаў
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Навуковае званне
Працаваў у гарадах Мінск, Масква і Магілёў
Архітэктурны стыль неакласіцызм і канструктывізм[d]
Найважнейшыя пабудовы гасцініца «Свіслач», Палац піянераў і школьнікаў, Інстытут фізкультуры, Тэатр юнага гледача, будынкі ЦК КПБ і абкама КПБ
Горадабудаўнічыя праекты Забудова праспекта Леніна ў Мінску
Узнагароды
Commons-logo.svg Аляксандр Пятровіч Воінаў на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Член КПСС з 1927 года[2]. Скончыў Маскоўскі вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут у 1929 годзе[1]. У 1930—1941 гг. працаваў у Мінску: начальнікам праектнага аддзела Белжылсаюза, загадчык сектара ў Беларускім філіяле Дзіпрагара РСФСР, дырэктар Белдзяржпраекта, кіраўнік архітэктурнай майстэрні. З 1943 г. начальнік Упраўлення па справах архітэктуры пры СНК БССР, з 1945 г. кіраўнік архітэктурнай майстэрні ў Белдзяржпраекце. З 1948 г. загадчык кафедры архітэктуры, з 1973 г. прафесар-кансультант Беларускага політэхнічнага інстытута[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1932 года[2], у 1941—1949 гг. старшыня праўлення Саюза архітэктараў БССР[1].

ТворыПравіць

Аўтар 23 конкурсных праектаў і 70 праектаў буйных архітэктурных збудаванняў[1].

 
Забудова Цэнтральнай плошчы ў Маладзечне

Асноўныя працы: павільён Першай Усебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выстаўкі (1930), жылыя дамы па вул. Маскоўскай (1932), гасцініца «Беларусь» (1937); у аўтарскім калектыве: Палац піянераў і школьнікаў (1936), Беларускі інстытут фізкультуры (1939), будынкі ЦК КПБ (1939-47), абкама і гаркама КПБ (1957), тэатр юнага гледача (1952), аэравакзал (1956) у Мінску, жылыя дамы гарсавета і гасцініца «Дняпроўская» ў Магілёве (1940), будынак абкама КПБ і забудова пл. Леніна ў Маладзечне (19541956)[2].

У аўтарскім калектыве ўдзельнічаў у стварэнні будынка Палаца Саветаў і помніка У. І. Леніну ў г. Маскве (не рэалізаваны).

Асноўныя працы прысвечаны тэорыі і практыцы архітэктуры. Мае больш 60 навуковых публікацый, у т.л. манаграфіі: «Архітэктура і горадабудаўніцтва Беларускай ССР» (Мінск, 1956), «Мінск: Паваенны досвед рэканструкцыі і развіцці» (Масква, 1966) — абедзве ў аўтарскім калектыве[2].

 
Будынак Выканаўчага камітэта СНД. Будынак гасцініцы «Свіслач». Фрагмент мастацкай капэрты Белпошты 2007 года. Мастак Мікола Рыжы.

УзнагародыПравіць

Сям’яПравіць

Меў сына Анатоля (1934—1995), які таксама працаваў архітэктарам.

БібліяграфіяПравіць

  • Основные черты в развитии зодчества Белоруссии. Минск, 1955.
  • Архитектура и градостроительство Советской Белоруссии. Минск, 1957 (у суаўтарстве).
  • Минск: Послевоенный опыт реконструкции и развития. М., 1966 (у суаўтарстве).


Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Воинов Александр Петрович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.)  / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — 737 с. — 50 000 экз.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Воинов Александр Петрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць