Аляксандр Віктаравіч Агееў

Алякса́ндр Ві́ктаравіч Аге́еў (нар. 31 студзеня 1952, в. Трылесіна, Горацкі раён (цяпер — Дрыбінскі раён), Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь (20042006).

Аляксандр Віктаравіч Агееў
Сцяг Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь
6 жніўня 2004 года — 5 мая 2006 года
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Папярэднік Уладзімір Сямашка
Пераемнік Аляксандр Азярэц
Нараджэнне 31 студзеня 1952(1952-01-31)[1] (72 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць інжынер, палітык
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 31 студзеня 1952 года ў в. Трылесіна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці Беларускай ССР.

У 1971 годзе скончыў Магілёўскі політэхнічны тэхнікум, у 1979 — Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «інжынер-механік».

З 1971 года працаваў тэхнікам-механікам Аршанскага гархарчгандлю.

У 1971—1973 — служба ў Савецкай арміі.

У 1979—1981 — старшы інжынер-кантралёр станцыі тэхнічнага абслугоўвання, намеснік кіраўніка Бялыніцкай райсельгастэхнікі Магілёўскага вобласці.

У 1981—1992 — інструктар аргаддзела Бялыніцкага РК КПБ, старшыня райсельгасхіміі, намеснік старшыні Бялыніцкага аграпрамысловага аб'яднання, намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бялыніцкага райвыканкама.

З 1992 — старшыня Бялыніцкага райвыканкама.

27 красавіка 2000 года ўказам Прэзідэнта прызначаны памочнікам Прэзідэнта — галоўным інспектарам па Брэсцкай вобласці.

6 жніўня 2004 года ўказам Прэзідэнта № 384 прызначаны Міністрам энергетыкі Рэспублікі Беларусь[2].

5 мая 2006 года ў сувязі з пераходам на іншую працу быў вызвалены з пасады міністра[3].

16 мая 2006 года быў прызначаны намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[4], а 23 кастрычніка 2012 года быў адпраўлены ў адстаўку[5].

Выбарчая дзейнасць правіць

У 19911994 — дэпутат Бялыніцкага раённага Савета.

У 1992—1994 — дэпутат Магілёўскага абласнога Савета.

З 1996 года — член Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы.

Асабістае жыццё правіць

У Аляксандра Агеева ёсць катэдж ў элітным мінскім раёне Дразды, дзе жывуць у асноўным прадстаўнікі ўлады і людзі блізка звязаныя з Аляксандрам Лукашэнкам[6].

Зноскі

Спасылкі правіць