Аляксандр Віктаравіч Бычанок

беларускі футбаліст

Аляксандр Бычанок (нар. 30 мая 1985, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2011).

Футбол
Аляксандр Бычанок
Поўнае імя Аляксандр Віктаравіч Бычанок
Нарадзіўся 30 мая 1985(1985-05-30)[1][2] (36 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 176 см
Вага 76 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Іслач
Пасада спартыўны дырэктар
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2005 Беларусь Дняпро (Магілёў) 75 (2)
2006—2008 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 66 (2)
2009—2010 Беларусь Дняпро (Магілёў) 52 (8)
2011—2013 Беларусь Дынама (Мінск) 71 (9)
2012   Казахстан Кайрат (Алматы) 7 (0)
2014 Беларусь Гомель 27 (0)
2015—2017 Літва Тракай 84 (9)
2018—2020 Беларусь Іслач 61 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2006 Беларусь Беларусь (да 21) 10 (0)
2011 Беларусь Беларусь (алімпійская) 1 (0)
2011 Беларусь Беларусь 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 студзеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 снежня 2017

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец магілёўскай СДЮШАР-7, гуляў за «Дняпро», салігорскі «Шахцёр». У 2010 годзе ў складзе «Дняпра» гуляў у Лізе Еўропы.

У снежні 2010 года стаў іграком мінскага «Дынама». У сезоне 2011 быў трывалым іграком асновы, а ў пачатку 2012 года стаў радзей з’яўляцца на полі. У выніку ў ліпені 2012 года быў аддадзены ў арэнду ў «Кайрат» у чэмпіянат Казахстана. Пасля вяртання з арэнды застаўся ў «Дынама», але ў пачатку звычайна толькі выхадзіў на замену. З чэрвеня 2013 года, пры новым галоўным трэнеры Роберце Масканце, здолеў замацавацца ў асноўным складзе, дзе стаў выкарыстоўвацца як флангавы паўабаронца (да гэтага звычайна гуляў у апорнай зоне).

У студзені 2014 года пакінуў «Дынама»[3] і неўзабаве перайшоў у «Гомель»[4]. У складзе «Гомеля» спачатку выкарыстоўваўся як атакуючы паўабаронца, але пазней быў пераведзены ў апорную зону, часам гуляў у якасці флангавага абаронцы. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2014 года пакінуў «Гомель»[5].

У пачатку 2015 года падтрымліваў форму ў «Іслачы»[6], адначасова шукаючы магчымасць перайсці ў замежны клуб. У выніку ў красавіку 2015 года падпісаў кантракт з літоўскім клубам «Тракай»[7], якому двойчы дапамог стаць срэбраным прызёрам чэмпіянату Літвы. У снежні 2017 года пакінуў «Тракай»[8].

У студзені 2018 года стаў трэніравацца з «Іслаччу» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[9]. Стаў адным з асноўных ігракоў, спачатку звычайна з’яўляўся ў стартавым складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену. У красавіку 2019 года не гуляў з-за траўмы, пазней стаў з’яўляцца ў складзе, чаргуючы выхаду ў старце і на замену. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[10]. У 2020 годзе стаў часцей выхадзіць на замену.

У снежні 2020 года завяршыў кар’еру[11]. У студзені 2021 года заняў пасаду спартыўнага дырэктара «Іслачы»[12].

Міжнародная кар’ераПравіць

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. У 2011 годзе выклікаўся ў нацыянальную зборную, згуляў адзін матч за алімпійскую зборную Беларусі.

ДасягненніПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць