Аляксандр Віктаравіч Гурко

Аляксандр Віктаравіч Гурко (17 сакавіка 1964, Мар’іна Горка) — беларускі гісторык, рэлігіязнавец, этнолаг. Доктар гістарычных навук (2005).

Аляксандр Віктаравіч Гурко
Дата нараджэння 17 сакавіка 1964(1964-03-17) (58 гадоў) ці 1964[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, дацэнт
Навуковая сфера гісторыя, рэлігіязнавец, этнолаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 1964.03.17 г. у горадзе Мар’іна Горка. Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт у 1986 годзе. Вядучы і галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута сацыяльна-палітычных даследаванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1999—2006). Доктар гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.07 — этнаграфія, этналогія і антрапалогія (2005 г.).

Дацэнт па спецыяльнасці «Гісторыя» (2008 г.).

Навуковыя інтарэсыПравіць

Даследуе новыя рэлігіі і этнаканфесійныя працэсы ў Беларусі, праблемы прадухілення рэлігійных і этнічных канфліктаў.

ЛітаратураПравіць

  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 2. — Мінск, 2003.

СпасылкіПравіць

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 31 студзеня 2021.