Аляксандр Віктаравіч Дзядзюшка
Аляксандр Віктаравіч Дзядзюшка (20 мая 1962, Ваўкавыск, БССР — 3 лістапада 2007, Уладзімірская вобласць) — расійскі акцёр тэатра і кіно.
Аляксандр Віктаравіч Дзядзюшка | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Аляксандр Віктаравіч Дзядзюшка |
Дата нараджэння | 20 мая 1962 |
Месца нараджэння | Ваўкавыск, Гродзенская вобласць, БССР |
Дата смерці | 3 лістапада 2007 (45 гадоў) |
Месца смерці | Уладзімірская вобласць, Расія |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр |
Кар’ера | 1987—2007 |
Узнагароды | |
IMDb | ID 1747486 |
(сайт памяці) |
БіяграфіяПравіць
Аляксандр Дзядзюшка нарадзіўся 20 мая 1962 года ў горадзе Ваўкавыск Гродзенскай вобласці БССР.
У школьныя гады захапляўся мастацкай самадзейнасцю: займаўся ў танцавальных ансамблях, дэкламаваў вершы. Але паступіць у інстытут адразу пасля школы не атрымалася: год працаваў аўтаслесарам. Затым тры гады служыў на Балтыйскім флоце (на кабелеўкладчыку «Данецк»). Пасля службы год працаваў цэхавым фізкультурным арганізатарам на заводзе ЗІЛ. Наступным летам паступіў у Горкаўскае тэатральнае вучылішча, якую скончыў праз 3,5 гады. Паўгода працаваў у тэатры Мінска, затым шэсць сезонаў ва Уладзімірскім драматычным тэатры (больш паловы роляў — галоўныя).
Першая эпізадычная роля ў кіно — начальнік патруля ў ваеннай камедыі «ДМБ». Першая сур'ёзная роля — у «Дырэкторыі смерці» (1999). У 2003 годзе зорнай гадзінай Аляксандра Дзядзюшкі стала роля ў серыяле Ігара Талпы «Аператыўны псеўданім». Пазней здымаўся ў вострасюжэтных тэлесерыялах.
Загінуў 3 лістапада 2007 года ў аўтакатастрофе разам з сям'ёй (жонкай і сынам). Аляксандр Дзядзюшка на сваім аўтамабілі перасёк дзве суцэльныя лініі і выехаў на сустрэчную паласу, дзе на крайняй левай паласе сустрэчнага руху сутыкнуўся з грузавіком Scania. Кіроўца грузавіка застаўся ў жывых.
Аляксандр Дзядзюшка быў пахаваны на Траекураўскіх могілках ў Маскве разам з жонкай Святланай Чарнышковай і сынам Дзмітрыем Дзядзюшка.
ФільмаграфіяПравіць
- 1997 — Злодзей
- 1999 — тэлесерыял Дасье дэтэктыва Дуброўскага «Кошт галавы»,
- 1999 — тэлесерыял Дырэкторыя смерці «Ход ферзем»,
- 1999 — Сямейныя таямніцы
- 2000 — ДМБ
- 2000-2004 — тэлесерыял Марш Турэцкага «Небяспечна для жыцця», прымаў удзел ва ўсіх сезонах
- 2003 — Чорны мяч
- 2001 — Лялька
- 2003 — тэлесерыял Дружная сямейка
- 2003 — Таямніца галубай даліны
- 2003 — тэлесерыял Аператыўны псеўданім
- 2003 — тэлесерыял Спецназ
- 2004 — тэлесерыял Сармат
- 2005 — Каманда чэмпіёнаў
- 2005 — Хлопцы з сталі
- 2005 — Замах (серыял?)
- 2005 — тэлесерыял Аператыўны псеўданім-2
- 2005 — Расійскі бізнес 21 стагоддзя
- 2006 — Афіцэры
- 2006 — Псеўданім «Албанец»
- 2007 — Я шпік
- 2007 — Тарас Бульба
- 2007 — Вячэрняя казка
- 2007 — Калі ты мяне чуеш
- 2008 — Псеўданім «Албанец»-2
Прэміі і ўзнагародыПравіць
Прэмія ФСБ за 2007 год у намінацыі «Акцёрская праца» (пасмяротна) за фільмы «Псеўданім „Албанец“», «Сармат», «Аператыўны псеўданім».