Аляксандр Віктаравіч Комлеў

беларускі футбаліст

Аляксандр Комлеў (нар. 26 чэрвеня 1994, Асіповічы) — беларускі футбаліст, нападнік.

Футбол
Аляксандр Комлеў
Поўнае імя Аляксандр Віктаравіч Комлеў
Нарадзіўся 26 чэрвеня 1994(1994-06-26)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2012 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2011—2012   Беларусь Дынама-2 (Мінск) 29 (5)
2012   Беларусь Бяроза-2010 11 (0)
2013—2014 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 36 (13)
2015 Беларусь Мінск 0 (0)
2015   Беларусь Віцебск 8 (0)
2015   Беларусь Ліда 15 (6)
2016 Беларусь Дынама (Брэст) 12 (0)
2016 Беларусь Смалявічы-СТІ 11 (1)
2018—2021 Беларусь Асіповічы 60 (23)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 сакавіка 2022.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец асіповіцкага футбола, у маладым узросце трапіў у сістэму мінскага «Дынама». Спачатку гуляў за дубль, пасля за фарм-клуб «Дынама-2» у Другой лізе. Другую палову сезона 2012 правёў у «Бярозе-2010».

У 2013 годзе перайшоў у «Зорку-БДУ». Спачатку пераважна выхадзіў на замену, а пасля зыходу ўлетку 2014 года асноўнага бамбардзіра каманды Аляксея Хадневіча ў магілёўскі «Дняпро» выдатна замяніў яго на вастрыні атакі, забіўшы агулам 9 галоў у сезоне 2014.

У снежні 2014 года падпісаў кантракт з «Мінскам»[2]. Праходзіў перадсезонную падрыхтоўку з асноўнай камандай «Мінска», але не здолеў вытрымаць канкурэнцыі за месца ў складзе. У сакавіку 2015 года быў на праглядзе ў «Белшыне»[3], аднак у выніку ў красавіку быў арандаваны «Віцебскам»[4]. 11 красавіка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 75-й хвіліне матча з мікашэвіцкім «Гранітам» (1:1). У стартавым складзе віцебскага клуба так ніводнага разу і не з’явіўся, 8 разоў выхадзіў на замену і правёў на полі ўсяго 97 хвілін. У ліпені 2015 года вярнуўся з арэнды ў «Мінск»[5].

24 ліпеня было абвешчана аб вяртанні Аляксандра ў Першую лігу: да канца сезона нападнік быў арандаваны «Лідай»[6]. У складзе «Ліды» замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў сталічны клуб[7].

У студзені 2016 года пачаў рыхтавацца да новага сезона разам з «Мінскам», але пазней далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[8]. У ліпені 2016 года перайшоў у «Смалявічы-СТІ»[9], аднак па заканчэнні сезона 2016 пакінуў каманду.

Сезон 2017 поўнасцю прапусціў з-за траўмы, а ў пачатку 2018 года далучыўся да другалігавых «Асіповічаў», дзе гуляў на працягу чатырох гадоў. Па заканчэнні сезона 2021 завяршыў кар’еру па стане здароўя[10].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 (1) дубль Дынама (Мінск)   10 2
2011 (2) Д3 Дынама-2   11 2
2012 (1) Д3 Дынама-2   18 3
2012 (2) Д2 Бяроза-2010   11 0
2013 Д3 Зорка-БДУ   14 4
2014 Д2 Зорка-БДУ   22 9
2015 (1) Д1 Віцебск   8 0
2015 (2) Д2 Ліда   15 6
2016 (1) Д1 Дынама (Брэст)   12 0
2016 (2) Д2 Смалявічы-СТІ   11 1
2018 Д3 Асіповічы   15 4
2019 Д3 Асіповічы   22 7
2020 Д3 Асіповічы   18 11
2021 Д3 Асіповічы   5 1

Зноскі