Аляксандр Віктаравіч Мысаў

Аляксандр Віктаравіч Мысаў (нар. 4 студзеня 1951, Брэст) — беларускі архітэктар.

Аляксандр Віктаравіч Мысаў
Дата нараджэння 4 студзеня 1951(1951-01-04) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў у 1973 годзе архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. У 19731974 гадах служыў у Савецкай Арміі. Член КПСС з 1975 года. Член Саюза архітэктараў з 1977 года. У 19731979 гадах кіраўнік групы, у 19871990 гадах галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Мінскграмадзянпраект»; у 19791987 гадах кіраўнік групы, у 20062011 — галоўны архітэктар праектаў у БелНДІПгорадабудаўніцтва; у 19901992 гадах галоўны архітэктар праектаў у «Камжылпраекце»; у 1992—1993 гадах галоўны архітэктар кампаніі АТ «Заходняя будаўніча-прамысловая кампанія»; у 1997—2006 гадах дырэктар ТДА «Белмавальянс»; у 20112013 гадах галоўны архітэктар праектаў у «Архпраект АК»[1].

Творчасць правіць

Асноўныя працы: праект забудовы мікрараёна № 1 у г.п. Крупкі (1975, з П. Б. Лагуноўскай), генплан, ПДП, тэхнічны праект пасёлка Сосны АН БССР (1975), тэхнічныя праекты мікрараёна № 11, гандлёвага цэнтра (1976) у Жодзіне, мікрараёна № 14 у Салігорску (1976), рабочыя чарцяжы мікрараёна Поўнач-1 у Пінску (1980), ПДП цэнтра Пінска (1981)[2].

Праектаваў аб’екты таксама ў Расіі і Венесуэле[1].

Зноскі

  1. а б Мысов Александр Викторович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. Мысов Александр Викторович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура правіць

  • Мысов Александр Викторович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Мысов Александр Викторович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)