Аляксандр Віктаравіч Студнеў

беларускі дзяржаўны дзеяч

Аляксандр Віктаравіч Студнеў (нар. 17 ліпеня 1974(1974-07-17)[1], Магілёў) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (з 4 сакавіка 2025).

Аляксандр Віктаравіч Студнеў
старшыня Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта
12 мая 2017 — 3 кастрычніка 2022
Папярэднік Андрэй Віктаравіч Каваленка[d]
Пераемнік Ігар Мікалаевіч Кісель
старшыня Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта[d]
3 кастрычніка 2022 — 3 сакавіка 2025
Папярэднік Уладзімір Міхайлавіч Цумараў
міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь[d]
з 4 сакавіка 2025
Папярэднік Руслан Віктаравіч Пархамовіч
Нараджэнне 17 ліпеня 1974(1974-07-17)[1] (50 гадоў)
Жонка Таццяна Студнева
Дзеці Дар'я Студнева,
Юлія Студнева
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 17 ліпеня 1974 года ў Магілёве.

У 1997 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, а пасля — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З сакавіка 2007 года працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта па пытаннях горадабудаўніцтва, архітэктуры, капітальнага будаўніцтва, ільготнага крэдытавання будаўніцтва жылля, экалогіі і інш.

Аляксандр Студнеў зрабіў кар’еру ў будаўнічай сферы і органах выканаўчай улады — ад майстра ў БУ-76 будаўнічага трэста № 12[2] да старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама (з 2013 года). Узначальваў ІРУП «Белбудцэнтр».

12 мая 2017 года прызначаны старшынёй Бабруйскага гарвыканкама.

3 кастрычніка 2022 года прызначаны старшынёй Магілёўскага гарвыканкама[3][4].

4 сакавіка 2025 года прызначаны Міністрам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь[5].

Узнагароды

правіць

Крыніцы

правіць