Аляксандр Галоўчынскі
Аляксандр Галоўчынскі (каля 1570 — 12 мая 1617) — князь, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Аляксандр Галоўчынскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Герб «Лебедзь» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Яўстах Тышкевіч | ||||||
Пераемнік | Марцін Гедройц | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Нарушэвіч | ||||||
Пераемнік | Адам Тальваш | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Абрамовіч | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Стэфан Сапега | ||||||
Нараджэнне | каля 1570 | ||||||
Смерць | 12 мая 1617 | ||||||
Род | Галоўчынскія | ||||||
Бацька | Яраслаў Яраславіч Галоўчынскі | ||||||
Маці | Канстанцыя з Хадкевічаў[d] | ||||||
Жонка | Гальшка з Валовічаў[d] | ||||||
Дзеці | Самуэль, Ганна |
Кашталян жамойцкі (1604—1614), ваявода мсціслаўскі (з 1614); староста лідскі (1602—1613), дзяржаўца вількійскі (з 1616).
Удзельнічаў у вайне Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—1618 (Смаленская кампанія, 1609), у мірных перагаворах з расійскімі пасламі ў 1615 годзе.
Перайшоў у каталіцтва.
Сям'яПравіць
Сын Яраслава Галоўчынскага і яго жонкі з Хадкевічаў. Брат мсціслаўскага кашталяна Канстанціна Галоўчынскага. Быў жанаты з Гальшкай з Валовічаў, дачкой слонімскага старосты Міхала Валовіча. Меў сына Самуэля і дачку Ганну (?—1643), жонку вялікага літоўскага пісара Крыштафа Стэфана Сапегі.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Пазднякоў В. Галоўчынскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 489. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.