Аляксандр Гасеўскі
Аляксандр Гасеўскі (каля 1575 — красавік 1639) — рэгент вялікалітоўскай дзяржаўнай канцылярыі пры Л. Сапегу, рэферындарый літоўскі, вялікі пісар літоўскі, ваявода смаленскі, староста маркаўскі, пуньскі, купішскі і веліжскі (з 1600) .
Аляксандр Гасеўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Aleksander Gosiewski | |||||||
| |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Манарх | Жыгімонт III Ваза Уладзіслаў IV Ваза |
||||||
Папярэднік | Геранім Пясецкі | ||||||
Пераемнік | Мікалай Крыштаф Сапега | ||||||
|
|||||||
Манарх | Жыгімонт III Ваза Уладзіслаў IV Ваза |
||||||
Папярэднік | Ян Корсак | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Гасеўскі | ||||||
|
|||||||
Манарх | Жыгімонт III Ваза | ||||||
Папярэднік | Юрый Багданавіч Ляцецкі | ||||||
Пераемнік | Ян Завіша | ||||||
Нараджэнне | 1575 | ||||||
Смерць |
красавік 1639 |
||||||
Род | Гасеўскія | ||||||
Бацька | Ян Гасеўскі[d] | ||||||
Жонка | Эва з Пацаў[d] | ||||||
Дзеці |
Ганна Вінцэнт Гасеўскі Крыштаф Гасеўскі Сюзанна |
||||||
Дзейнасць | дыпламат | ||||||
![]() |
Біяграфія Правіць
Прадстаўнік шляхецкага роду Корвін-Гасеўскіх гербу «Слепаўрон», сын Яна.
Займаў некалькі высокіх дзяржаўных пасадаў, у тым ліку рэгента дзяржаўнай канцылярыі пры Льву Сапегу (1596). У маі 1598 г. атрымаў віцебскае войтаўства ад Жыгімонта Вазы[1]. У 1599 і 1600 гг. пасол у Маскву. У 1600 г. атрымаў памежнае Веліжскае староства. У лютым 1603 г., пасля заключэння адпаведнай дамовы, добраахвотна саступіў пасаду войта віцебскаму ваяводу Яну Завішу.
У 1606 г. пасол да Ілжэдзмітрыя I, схоплены падчас звяржэння апошняга ў Маскве, вызвалены ў 1608 г. Разам з Львом Сапегам быў ініцыятарам інтэрвенцыі ў Маскву, браў удзел у аблозе Смаленска ў 1610 годзе. У 1611—1613 гг. разам з войскам Рэчы Паспалітай зноў быў у Маскве. У 1617—1618 гг. удзельнічаў у другой выправе каралевіча Уладзіслава на Маскву, у 1621—1622 гг. у вайне са шведамі за Інфлянты.
У 1630 атрымаў урад пісара польнага.
Заснаваў езуіцкія калегіумы ў Віцебску і Смаленску, кляштар у Бярэсці.
Сям’я Правіць
Ад шлюбу з Евай Пац меў 4 сыноў і 3 дачок[2].
Зноскі
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. 1751. Воп. 1. Спр. 3. Арк. 156—157, 200—200 адв.
- ↑ ЭнцВКЛ, 2005
Літаратура Правіць
- Насевіч В. Гасеўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 516. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.