Аляксандр Генадзевіч Быкаў

беларускі паэт, празаік, журналіст
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Аляксандр Генадзевіч Быкаў (7 верасня 1954(1954-09-07), Барысаў, Мінская вобласцьлістапад 2024) — беларускі паэт, празаік, журналіст. Лаўрэат прэміі «Залаты Купідон».

Аляксандр Генадзевіч Быкаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 7 верасня 1954(1954-09-07)
Месца нараджэння
Дата смерці лістапад 2024 (70 гадоў)
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, журналіст
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1954 годзе ў Барысаве. Выпускнік барысаўскай СШ №11 (1971). Падчас службы ў арміі атрымаў медаль «За працоўную адзнаку» (за ўдзел у ліквідацыі наступстваў паводкі на Брэстчыне). Пасля службы ў арміі працаваў трактарыстам на Барысаўскім дрэваапрацоўчым камбінаце. З 1979 года — карэспандэнт шматтыражнай газеты Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання «Трыбуна наватара», затым карэспандэнт барысаўскай раённай газеты «Камуністычная праца» (цяпер «Адзінства»). Кіраваў літаратурным аб’яднаннем «Бярэзіна», якое дзейнічала пры раённай газеце. Закончыў завочна факультэт журналістыкі БДУ (1985)[1][2][3][4].

З 1985 года жыў у горадзе Мядзел, доўгі час, да красавіка 2015 года, узначальваў аддзел эканомікі і рыначных адносін раённай газеты «Нарачанская зара».

Член саюза журналістаў Беларусі (1996), член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2010).

Памёр у лістападзе 2024 года[5][6].

Творчасць

правіць

Аўтар паэтычных зборнікаў: «Целую руки женщины моей» (1990), «Кветка папараць» (2005), «Пад небам бусліным» (2007), «І тым не меньш...» (2016), «Пегас на сотках» (2018), «Барысаўскі тракт» (2019), а таксама прозы – «Бабуліны макі» (2015). За зборнік вершаў «За межы круга», атрымаў у 2014 годзе рэспубліканскую прэмію «Залаты Купідон» за найлепшы літаратурны твор 2013 года ў галіне паэзіі.

Творы друкаваліся ў рэспубліканскіх і рэгіянальных перыядычных выданнях: «Звязда», «Мінская праўда», «Літаратура і мастацтва», «Вожык», «Полымя», «Нёман», калектыўных зборніках (літаратурна-мастацкае выданне «Дзень паэзіі–2005», зборнікі «І зоркі над Бярэзінай-ракой», «Міншчына літаратурная»).

Прызнанне

правіць
  • Лаўрэат рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты купідон» за зборнік вершаў «За межы круга» (2014)[7].
  • Лаўрэат Мінскай абласной прэміі ў галіне паэзіі за кнігу «Барысаўскі тракт» (2021)[8].

Зноскі

правіць