Аляксандр Георгіевіч Аніхоўскі
Аляксандр Георгіевіч (Алесь Юр’еў[1]) Аніхо́ўскі (29 мая 1897, в. Старыца, Слуцкі павет — пасля 1956) — педагог, дацэнт.
Аляксандр Георгіевіч Аніхоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 мая 1897 (127 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
![]() |
Скончыў Слуцкія настаўніцкія курсы беларусазнаўства (1920). Член беларускага культурна-асветнага гуртка «Зарніца»[1]. У 1915—1924 працаваў настаўнікам на Случчыне, затым загадчыкам акруговых аддзелаў палітасветы і народнай асветы ў Клімавічах. У 1927 скончыў педагагічны факультэт БДУ. У 1927—1930 інспектар педагагічных тэхнікумаў Наркамасветы БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 13 ліпеня 1930, праходзіў па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10 красавіка 1931 асуджаны на 5 гадоў высылкі. Пакаранне адбываў у Слабадскім Кіраўскай вобласці. З 1934 жыў у Вятцы. Працаваў эканамістам на заводзе безалкагольных напояў. Паўторна арыштаваны ў пачатку жніўні 1935 за адказ ад супрацоўніцтва з НКУС; сасланы на 5 гадоў у Іванава. Зноў арыштаваны 31 ліпеня 1943. Ваенным трыбуналам войск НКУС па Іванаўскай вобласці[2] 14 кастрычніка 1943 асуджаны на 10 гадоў лагераў. З 1956 жыў у Іванава-Вазнясенску, працаваў эканамістам на мэблевым камбінаце. Рэабілітаваны па першай справе (захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 15 лістапада 1957, па другой справе — 15 кастрычніка 1956, а таксама Пракуратурай Іванаўскай вобласці 27 лютага 2007[2].
Зноскі
- ↑ а б Гесь, А. Калінінская акруга: хроніка беларускага культурнага жыцьця 1920-х гадоў / Аляксандра Гесь // Спадчына. — 2001. — № 3. — С. 3—49. — С. 44. — ISSN 0236-1019.
- ↑ а б Прокуратура Ивановской области восстанавливает справедливость.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2019. Праверана 2 сакавіка 2017.
Літаратура
правіць- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- НАРБ, ІКР
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
- Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. — Мн., 2000.
- Илькевич Н. Адам Бабарека: арест, лагерь, смерть. — Смоленск, 1999.
- Міхнюк У. «Забраны ў астрог мы з забранага краю» // Полымя. — 1999. — № 5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 318. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.