Аляксандр Георгіевіч Лебедзеў

беларускі футбаліст

Аляксандр Лебедзеў (нар. 14 красавіка 1985, Зажэвічы, Салігорскі раён) — былы беларускі футбаліст, нападнік.

Футбол
Аляксандр Лебедзеў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Георгіевіч Лебедзеў
Нарадзіўся 14 красавіка 1985(1985-04-14)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 196 см
Вага 86 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2006 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 60 (12)
2007—2008 Сцяг Расіі Кубань (Краснадар) 4 (0)
2008   Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 30 (9)
2009—2010 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 10 (1)
2010   Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 23 (1)
2011 Сцяг Беларусі Дынама (Брэст) 14 (1)
2011 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 13 (0)
2012 Сцяг Беларусі Гарадзея 10 (5)
2012 Сцяг Польшчы Відзаў (Лодзь) 3 (0)
2013—2014 Сцяг Беларусі Гарадзея 16 (1)
2014—2016 Сцяг Беларусі Іслач 50 (20)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 3 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 жніўня 2016.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Малодшы брат Аляксандра, Дзмітрый, таксама з’яўляецца футбалістам.

Кар’ера правіць

Клубная правіць

Выхаванец СДЮШАР горада Салігорска, кар’еру пачаў у барысаўскім БАТЭ. Добра правёў сезон 2006, калі забіў 7 галоў у чэмпіянаце і дапамог барысаўчанам стаць чэмпіёнамі і ўладальнікамі Кубка Беларусі. Пасля гэтага сезону перайшоў у клуб расійскай Прэм'ер-лігі «Кубань», але не здолеў замацавацца ў складзе і праз год вярнуўся ў Беларусь, на правах арэнды стаўшы іграком мінскага «Дынама». У 2009 годзе сталічны клуб падпісаў кантракт з нападнікам на трывалай аснове, але з-за траўмы ён гуляў мала. Пазней выступаў у Вышэйшай лізе за «Белшыну», брэсцкае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр».

У першай палове 2012 года гуляў у Першай лізе за «Гарадзею», а пасля перабраўся ў клуб польскай Экстраклясы «Відзаў». Аднак, неўзабаве атрымаў траўму і, згуляўшы толькі тры матчы, узімку пакінуў Польшчу. У першай палове 2013 года заставаўся без клуба, аднаўляючыся ад траўмы, потым вярнуўся ў «Гарадзею».

У жніўні 2014 года, пакінуўшы «Гарадзею», падпісаў кантракт з «Іслаччу»[2]. У наступным годзе дапамог «Іслачы» перамагчы ў Першай лізе. У жніўні 2016 года быў адлічаны з клуба за ўдзел у дагаварных матчах[3].

У кастрычніку 2017 года па выніках справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да штрафу ў 18,4 тысячы рублёў[4], а ў лютым 2018 года атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ пажыццёвую дыскваліфікацыю[5]. Пасля зыходу з «Іслачы» стаў працаваць дзіцячым трэнерам[6].

Міжнародная правіць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні правіць

Зноскі

  1. Aleksandr Lebedev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Сокол, Лебедев и еще 3 игрока перешли в «Ислочь»
  3. Лебедев, Тишкевич и Владимир Маковский уволены из "Ислочи" за организацию "договорняка"
  4. "Дело о договорных матчах". От 4 до 40 тысяч евро штрафа, до 3 лет ограничения свободы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 20 кастрычніка 2018.
  5. Футбол. БФФ пожизненно дисквалифицировала 12 фигурантов договорных матчей(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 20 кастрычніка 2018.
  6. Дело о “договорняках”. “Друзья-однополчане”, где же вы теперь?(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 20 кастрычніка 2018.

Спасылкі правіць