Аляксандр Глебавіч (князь дубровіцкі)

Алякса́ндар Гле́бавіч (каля 1190 — 1 чэрвеня 1223) — князь дубровіцкі (1195 — 1 чэрвеня 1223).

Аляксандр Глебавіч
 
Нараджэнне 1100-я
Смерць 1 чэрвеня 1223(1223-06-01)
Бацька Глеб Юр'евіч

БіяграфіяПравіць

Сын Глеба Юр’евіча і унук Юрыя Яраславіча. Ёсць таксама версія, што Аляксандр быў не сынам, а ўнукам Глеба Юр’евіча, у якога быццам быў сын Усевалад — бацька Аляксандра.

Аляксандр быў жанаты з дачкой Мсціслава Раманавіча, вялікага князя кіеўскага (1214—1223).

Разам са стрыечнымі братамі тураўскім князем Андрэем Іванавічам, янавіцкім князем Святаславам Яраславічам, нясвіскім князем Юрыем Яраполчычам, а таксама цесцем, кіеўскім князем Мсціславам Раманавічам, удзельнічаў у бітве на рацэ Калцы, дзе ўсе яны загінулі.

Падчас бітвы Аляксандр знаходзіўся ва ўмацаваным лагеры на правым беразе Калцы і трапіў у палон разам з Андрэем Іванавічам і Мсціславам Раманавічам]. 1 чэрвеня 1223 года быў раздушаны дошкамі, на якіх селі піраваць манголы.

Падзяліў Дубровіцкае княства паміж сынамі: дубровіцкім князем стаў старэйшы сын Георгій Аляксандравіч (дакладнае імя не вядома, але наступнымі князямі былі Андрэй Георгевіч і Глеб Георгевіч, таму можна думаць, што старэйшага сына Аляксандра звалі менавіта Георгій), другі сын Глеб атрымаў Сцяпаньскае княства, паводле другой версіі, Глеб Аляксандравіч быў сынам Расціслава Глебавіча, сына ці то Глеба Юр’евіча, ці то Святаполка Юр’евіча.

НашчадкіПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

Папярэднік:
Глеб Юр'евіч
Князь дубровіцкі
11951223
Пераемнік:
Георгій Аляксандравіч