Аляксандр Градэцкі
Аляксандр Градэ́цкі (21 мая 1802 — 2 мая 1869) — беларускі архітэктар.
Аляксандр Градэцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 мая 1802 |
Дата смерці | 2 мая 1869 (66 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Уплыў | Пётр Айгнер |
Біяграфія
правіцьУ 1819—1822 гадах вучыўся ў Крамянецкім ліцэі (Польшча). У 1824 годзе стажыраваўся ў Варшаве ў архітэктара Пятра Айгнера. У 1829—1861 гадах працаваў на Гродзеншчыне.
Творчасць
правіцьАўтар праектаў царквы і сядзібы ў Зэльве, жылога дома і свірана ў Дзярэчыне (1829), прыходскага касцёла ў Ваўкавыску (1836, не ажыццёўлены), сядзібы ў Гнезне (1830-я гады), палаца і капліцы ў Масалянах (1845—1850), флігеля і капліцы ў Крамяніцы (1855—1861).
-
Свята-Троіцкая царква ў Зэльве
-
Сядзібна-паркавы комплекс Тарасовічаў у Гнезне
-
Палац у Масалянах. Малюнак Н. Орды
-
Могілкавая капліца ў Крамяніцы
Літаратура
правіць- Градэцкі Аляксандр // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.