Аляксандр Грын (руск.: Александр Грин, сапр. імя Аляксандр Сцяпанавіч Грынеўскі; 23 жніўня 1880 — 8 ліпеня 1932) — рускі і савецкі пісьменнік, празаік, прадстаўнік рамантычнага рэалізму. Сам сябе адносіў да сімвалістаў.

Аляксандр Грын
Аляксандр Сцяпанавіч Грынеўскі
AlexanderGrin.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 11 (23) жніўня 1880[1][2][…]
Месца нараджэння Вяцкая губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 8 ліпеня 1932(1932-07-08)[4][5][…] (51 год)
Месца смерці Стары Крым, Крым, РСФСР, СССР
Пахаванне
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расійская імперыя, Сцяг СССР СССР
Жонка N. N. Grin[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, празаік
Гады творчасці 1906—1932
Кірунак неарамантызм, сімвалізм
Мова твораў руская
Творы на сайце Lib.ru
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Бацька — Стэфан Яўсеевіч Грынеўскі (1843–1914), удзельнік паўстання Кастуся Каліноўскага 1863—64 гадоў, паходзіў са шляхты Дзісенскага павета Віцебскай губерні. Пасля адбыцця высылкі пасяліўся ў Вяцкай губерні, дзе пабраўся шлюбам. і[6][7].

Маці — Ганна Сцяпанаўна Ляпкова.

Аляксандр Грын шмат вандраваў па Расіі; неаднойчы арыштоўваўся, быў у ссылцы. У 1919 г. знаходзіўся ў Віцебску.

Першае апаваданне «Заслуга радавога Панцялеева» (1906) было канфіскавана і знішчана. Напісаў больш за 350 апавяданняў, аповесцей, вершаў, паэм, сатырычных мініяцюр. Апублікаваў зборнік «Славутая кніга» і «Здарэнне на вуліцы Пса» (1915), «Шукальнік прыгод» і «Трагедыя пласкагор'я Суан» (1916). Прозвішча "Грынеўскі" змяніў на псеўданім "Грын" у 1907 г.

А. Грын стварыў свой непаўторны свет, авеяны рамантыкай прыгод, і засяліў яго мужнымі, высакароднымі і свабоднымі людзьмі. У яго творах арганічна пераплецены рэальнасць і невычэрпная фантазія, якая адлюстравала вечную мару пра чалавечае шчасце. Да найбольш папулярных належаць аповесць «Пунсовыя ветразі» (1923, экранізавана ў 1961), раманы «Бліскучы свет» (1924, экранізаваны ў 1984), «Залаты ланцуг» (1925), «Бягучая па хвалях» (1928, экранізаваны ў 1967), «Дарога нікуды» (1930) і інш.

Яго творчасць доўгі час замоўчвалася і набыла новае прызнанне ў 1960-я гады.

У 2013 г. Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр паставіў на сваёй сцэне балет "Асоль" як творчую інтэрпрэтацыю "Пунсовых ветразей"[8].

БібліяграфіяПравіць

  • Собр. соч. Т. 1—6. М., 1980.
  • Собр. соч. (Кн. 1—5). СПб., 1993—94.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Русакова А. Ф. Грин // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2. — С. 386–387.
  2. Alexander Grin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Alexander Grin // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Русакова А. Ф. Грин Александр Степанович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 7 : Гоголь — Дебит. — С. 334–335. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Артыкул Ларысы Цімошык "Асоль, рамантычная дзяўчына. Па-беларуску рамантычная...", газета "Звязда", 12.01.2013
  7. Артыкул "Беларускія карані "Асоль", газета "Аргументы и факты в Белоруссии". – 2013. – 16 студзеня. – С. 25.
  8. Артыкул пра балет "Асоль" на сайце Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра

ЛітаратураПравіць