Аляксандр Пятровіч Гутар
Аляксандр Пятровіч Гутар (нар. 18 красавіка 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2013—2021).
![]() | ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Аляксандр Пятровіч Гутар | |||||||||||||||||||||
Мянушка | Гуці | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
18 красавіка 1989[1][2][3] (33 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 190 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 83 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
Клубная кар’ераПравіць
Аляксандр з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы СДЮШАР «Дынама» горада Мінска.
БАТЭПравіць
У 2006 годзе перайшоў у БАТЭ, дзе выступаў за дублюючы склад. З 2011 года, пасля пераходу ва ўкраінскі «Севастопаль» Сяргея Верамко, стаў асноўным галкіперам клуба. Дзякуючы добрай гульні быў уключаны БФФ у спіс 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі, а таксама стаў найлепшым іграком Беларусі ў 2011 годзе. Нягледзячы на гэта, на наступны сезон БАТЭ ўзмацніўся брамнікам гродзенскага «Нёмана» Андрэем Гарбуновым, які амаль адразу выцясніў са складу Аляксандра.
Судовая справа з БАТЭПравіць
22 снежня 2012 года брамнік, з-за незадаволенасці колькасцю выступаў у матчах клуба, накіраваў у БФФ ліст з просьбай скасаваць разлічаны да 2015 года кантракт з БАТЭ ў аднабаковым парадку[8]. Пасля пасяджэння па справе Гутара бакі атрымалі магчымасць мірным шляхам урэгуляваць канфлікт[9]. 22 студзеня Аляксандр атрымаў дазвол на скасаванне кантракту з БАТЭ з выплатай кампенсацыі клуба ў памеры 180 тысяч долараў. Згодна з рашэннем кампенсацыю можа таксама выплаціць клуб, які набудзе іграка[10]. БАТЭ выказаў сваю пазіцыю з нагоды вердыкту БФФ, падаўшы апеляцыю па рашэнні камітэту федэрацыі ў футбольны арбітраж, выступаючы за перагляд сумы кампенсацыі[10][11]. 30 студзеня футбаліст афіцыйна звольніўся з БАТЭ, атрымаўшы статус умоўна вольнага агента. У лютым 2014 года спартыўны арбітражны суд у Лазане адмяніў рашэнне футбольнага арбітражу БФФ і абавязаў Гутара выплаціць БАТЭ каля 230 тысяч долараў[12].
«Дынама» МінскПравіць
З 1 лютага 2013 года трэніраваўся ў складзе мінскага «Дынама», з якім 19 лютага падпісаў кантракт на тры гады[13].
У складзе «Дынама» адразу стаў асноўным брамнікам, але часам паказваў няўпэўненую гульню. Пасля мачту з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» 21 ліпеня 2013 года, калі з-за памылак Гутара «Дынама» саступіла 1:2, трапіў на лаўку запасных, а месца ў аснове заняў Аляксандр Суліма. Пасля матча з «Нёманам» 1 верасня 2013 года Суліма быў адпраўлены ў дубліруючы склад, а Гутар зноў заняў месца асноўнага брамніка.
Сезон 2014 распачаў у якасці асноўнага брамніка. Пачынаючы са жніўня 2014 стаў чаргавацца ў стартавым складзе дынамаўцаў з Сяргеем Ігнатовічам. У пачатку сезона 2015 на некаторы час саступіў месца ў браме Васілю Хамутоўскаму, але неўзабаве зноў стаў асноўным брамнікам мінчан. 15 жніўня 2015 года, захаваўшы ў недатыкальнасці браму ў матчы з салігорскім «Шахцёрам» (1:0), дасягнуў адзнакі ў 100 «сухіх» матчаў на вышэйшым узроўні і тым самым уступіў у беларускі клуб «сухіх» брамнікаў[14].
У кастрычніку 2015 года падоўжыў кантракт з «Дынама» на адзін год[15]. У сакавіку 2016 года быў абраны капітанам каманды[16]. Улетку 2016 года ў якасці свабоднага агента пакінуў «Дынама»[17].
«Арэнбург»Правіць
30 чэрвеня 2016 года стала вядома аб пераходзе Гутара ў склад дэбютанта расійскай Прэм’ер-лігі — клуба «Арэнбург»[18][19]. У другой палове 2016 года трывала гуляў у аснове «Арэнбурга», але ў 2017 годзе ўжо не з’яўляўся на полі, заставаўся другім брамнікам. Па выніках сезона 2016/17 «Арэнбург» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і Гутар пакінуў клуб у якасці свабоднага агента.
«Тосна»Правіць
14 чэрвеня 2017 года было абвешчана аб падпісанні Гутарам кантракта з клубам «Тосна», які ўпершыню выйшаў у расійскую Прэм’ер-лігу[20]. Аднак, не здолеў стаць асноўным брамнікам, і ўжо 4 верасня 2017 года, так і не згуляўшы ніводнага матча за «Тосна», па пагадненні бакоў пакінуў клуб[21].
«Чарнаморац»Правіць
Неўзабаве пасля зыходу з «Тосна» далучыўся да адэскага «Чарнаморца», які незадоўга да таго ўзначаліў беларускі трэнер Алег Дулуб[22]. У складзе «Чарнаморца» стаў асноўным брамнікам, дапамог камандзе пакінуць апошні радок турнірнай табліцы. У снежні 2017 года разарваў кантракт з адэскім клубам[23].
«Дынама» БрэстПравіць
У лютым 2018 года падпісаў аднагадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[24], дзе стаў асноўным брамнікам. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт на сезон 2019[25]. У сезоне 2019 заставаўся асноўным брамнікам брэсцкай каманды, дапамог ёй стаць чэмпіёнам краіны, а сам быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату.
«Шахцёр»Правіць
У студзені 2020 года, пакінуўшы «Дынама» па заканчэнні кантракта, перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[26]. Стаў асноўным брамнікаў каманды, з якой другі раз запар стаў чэмпіёнам краіны і найлепшым брамнікам чэмпіянату. У сезоне 2021 заставаўся асноўным брамнікам салігарчан, хоць часам саступаў месца ў складзе Сяргею Чэрніку, і зноў стаў чэмпіёнам Беларусі. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Шахцёрам»[27].
Міжнародная кар’ераПравіць
Аляксандр з’яўляецца бронзавым прызёрам моладзевага чэмпіянату Еўропы 2011 года, а таксама браў удзел у Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане. У студзені 2012 года брамнік быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі на таварыскую сустрэчу супраць зборнай Венгрыі[28]. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 25 сакавіка 2013 года ў таварыскай гульні супраць зборнай Канады.
Асабістае жыццёПравіць
Аляксандр жанаты са спявачкай гурта «Las Vegas» Марынай Някрасавай. Іхняя сустрэча адбылася на мерапрыемстве ўшаноўвання БАТЭ з нагоды чарговай перамогі ў чэмпіянаце краіны, дзе «Las Vegas» была запрошана ў якасці гасцей.
ДасягненніПравіць
- Чэмпіён Беларусі (8): 2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2019, 2020, 2021
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2013
- Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2010, 2018
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (5): 2010, 2011, 2018, 2019, 2021
- Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы 2011
- Найлепшы футбаліст Беларусі: 2011
- Найлепшы брамнік чэмпіянату Беларусі (3): 2011, 2019, 2020
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (5): 2011, 2014, 2015, 2019, 2020
Зноскі
- ↑ Aleksandr Gutor // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alyaksandr Hutar // FBref.com
- ↑ Aleksandr Gutor // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ National-Football-Teams.com
- ↑ Sports-Reference.com
- ↑ Soccerway
- ↑ Александр Гутор — Динамо-Брест.
- ↑ Гуторские страсти. Уйти нельзя остаться. Прессбол
- ↑ Дело Гутора. Семь дней отмерь. Прессбол
- ↑ а б Чистый развод. Запасной инстинкт. Прессбол
- ↑ ФК БАТЭ: Гутора ожидают месяцы или годы разбирательств Архівавана 5 сакавіка 2016.. Еўрарадыё
- ↑ Спортивный суд в Лозанне обязал Александра Гутора выплатить БАТЭ порядка 230000 долларов (руск.)
- ↑ Минское «Динамо» подписало контракт с Александром Гутором на 3 года (руск.)
- ↑ Тур 16. Попурри. Гутор: номер 15-й!
- ↑ Минское "Динамо" продлило контракт с Александром Гутором
- ↑ Александр Гутор избран капитаном минского "Динамо"
- ↑ Александр Гутор официально покинул минское "Динамо" в качестве свободного агента
- ↑ Александр Гутор стал игроком "Оренбурга"
- ↑ «Оренбург» объявил о переходе Прудникова и Гутора
- ↑ Александр Гутор подписал контракт с "Тосно"
- ↑ Александр Гутор покинул "Тосно"
- ↑ Александр Гутор стал игроком "Черноморца"
- ↑ Александр Гутор покинул "Черноморец"
- ↑ Брестское "Динамо" подписало Александра Гутора и словенского полузащитника Желько Филиповича
- ↑ Гутор продлил контракт с брестским "Динамо"
- ↑ Официально: Александр Гутор - игрок солигорского "Шахтера"
- ↑ Гутор и Стасевич покинули "Шахтер"
- ↑ Кондратьев вызвал Гутора на товарищеский матч с Венгрией Архівавана 5 сакавіка 2016.. Еўрарадыё