Аляксандр Гіларый Палубінскі
Аляксандр Гіларый Палубінскі (6 жніўня 1627 — 3 лістапада 1679) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч.
Аляксандр Гіларый Палубінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крыштаф Завіша | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Казімір Радзівіл | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юрый Караль Глябовіч | ||||||
Пераемнік | Віктар Канстанцін Млечка | ||||||
Нараджэнне | 6 верасня 1626 | ||||||
Смерць |
3 лістапада 1679[1] (53 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Палубінскія[d] | ||||||
Бацька | Канстанцін Палубінскі | ||||||
Маці | Соф’я з Сапегаў[d] | ||||||
Жонка |
1) Сюзана Храптовіч 2) Соф’я Канстанцыя Валадковіч |
||||||
Дзеці |
ад другога шлюбу: Дамінік Ян Міхал, Крыштаф Канстанцін, Тэадора, Кацярына, Ганна Марыяна, Ізабела Хелена |
||||||
Адукацыя |
Вучыўся ў Віленскай і Замойскай акадэміях, у Кракаве, Галандыі, Францыі. З 1646 неаднаразова выбіраўся паслом на соймы.
Падкаморы слонімскі ў 1650—1654, вялікі падстолі літоўскі ў 1654, пісар польны літоўскі ў 1654—1668, староста генеральны жамойцкі ў 1669—1670, маршалак вялікі літоўскі з 1669.
Ваенная дзейнасць
правіцьВызначыўся ў вайне супраць украінскіх казакоў, пад камандаваннем Януша Радзівіла ўдзельнічаў ва ўзяцці Мазыра (люты 1649), у Лоеўскай бітве (1649), бітве пад Белай Царквой (23 верасня 1651).
На чале кавалерыйскіх харугваў браў удзел у асноўных ваенных дзеяннях у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667: у бітвах пад Шкловам (12 жніўня 1654) і Шапялевічамі (24 жніўня 1654), аблозе Магілёва ў пачатку 1655; у баях супраць шведаў у Польшчы, у вызваленні Менска ў лістападзе 1658 і іншых. У 1659—1660 ваяваў у Інфлянтах. У складзе дывізіі Паўла Яна Сапегі ўдзельнічаў у Палонкаўскай бітве (1660), аблозе Барысава, вызваленні Шклова і Оршы, бітве на рацэ Бася з войскам Ю. Далгарукага, Кушліцкай бітве (1661).
Дзяржаўная дзейнасць і валоданні
правіцьВалодаў Дзярэчынам, Глускам, Рудабелкай, Дзятлавам, Горамі Вялікімі, Горкамі. З 1655 адміністратар Берасцейскай эканоміі, быў старостам бабруйскім, ваўкавыскім, слонімскім.
У 1662 фундаваў Глускі бернардзінскі кляштар.
Пасля адрачэння ад трона Яна II Казіміра ў 1668 і смерці Міхала Вішнявецкага ў 1673 выступаў за абранне на трон Рэчы Паспалітай цара Аляксея Міхайлавіча.
Сям’я
правіцьСын парнаўскага ваяводы Канстанціна Палубінскага і Соф’і Сапегі, дачкі мсціслаўскага ваяводы Андрэя Сапегі.
Двойчы быў жанаты. Спачатку з Сюзанай Храптовіч, дачкой новагародскага ваяводы Юрыя Храптовіча і ўдавой новагародскага ваяводы Тамаша Сапегі. Дзяцей з ёй не меў.
Другі раз ажаніўся ў 1652 з Соф’яй Канстанцыяй Валадковіч, дачкой новагародскага ваяводы Крыштафа Валадковіча. Меў з ёй сыноў Дамініка Яна Міхала і Крыштафа Канстанціна, дачок Тэадору, Кацярыну (памерлі ў дзяцінстве), Ганну Марыяну (? — 1690), жонку Дамініка Мікалая Радівіла, і Ізабелу Хелену (? — 1721), жонку Юрыя Станіслава Сапегі.
Зноскі
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 170.
Літаратура
правіць- Нагельскі Міраслаў. Вайсковая дзейнасць Аляксандра Гілярыя Палубінскага ў 1648—1676 г. // Беларускі гістарычны агляд. Том 15. Сшытак 1-2 (28-29). — Мн., 2008. — С. 210—256.
- Пазднякоў В. Палубінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 393. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Andrzej Adam Majewski Marszałek wielki litewski Aleksander Hilary Połubiński (1626—1679). Działalność polityczno-wojskow. : Praca doktorska napisana pod kierunkiem prof. dr. hab. Mirosława Nagielskiego. — Warszawa: Instytut Historyczny Uniwersytetu Warszawskiego, 2014. — 492 s.