Аляксандр Дажбог Сапега
Аляксандр Дажбог Сапега (Аляксандр Багдан, Аляксандр Тэадат) (1585 — студзень 1635) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Аляксандр Дажбог Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
Ліс | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Друцкі-Сакалінскі | ||||||
Пераемнік | Мікалай Вольскі | ||||||
Нараджэнне | 1585[1][2] | ||||||
Смерць |
студзень 1635[2] ці 1633 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Рыгор Іванавіч Сапега | ||||||
Маці | Соф’я са Стравінскіх[d] | ||||||
Жонка | Альжбета з Хадкевічаў[d] | ||||||
Дзеці | Ганна з Сапегаў[d] і Крысціна Канстанцыя з Сапегаў[d] | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм | ||||||
Званне | ротмістр | ||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Вучыўся ў езуіцкім калегіўме ў Брунсбергу (Браневе). Падкаморы віцебскі з 1606, староста аршанскі з 1610, кашталян віцебскі ў 1613—1615 (адмовіўся ад пасады), староста прапойскі і чачэрскі з 1622, крычаўскі (да 1631), чашнік ВКЛ у 1631—1632. Удзельнічаў у баях за Смаленск у час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—1618.
У 1621 браў удзел у Хоцінскай бітве, дзе пасля смерці гетмана Яна Кароля Хадкевіча прыняў камандаванне літоўскім войскам.
У 1627 удзельнічаў у вайне са Швецыяй за Інфлянты.
У 1631 атрымаў пасаду вялікага літоўскага чашніка, але хутка адмовіўся ад яе з-за дрэннага стану здароўя.
Заснаваў касцёл і кляштар дамініканцаў у Астроўне (Віцебскае ваяводства).
Сям’яПравіць
Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Рыгора і Соф’і Стравінскай, пляменнік вялікага літоўскага канцлера Льва Сапегі.
Меў брата Крыштафа Стэфана.
Ажаніўся ў 1613 годзе з Альжбетай Хадкевіч (памерла пасля 1630), дачкой віленскага кашталяна Гераніма Хадкевіча. Меў з ёй дзяцей:
- Ганну, якая выйшла за вялікага літоўскага пісара Станіслава Нарушэвіча;
- Крысціну Канстанцыю (памерла да 1650), жонку вялікага літоўскага падстолія Яна Самуэля Паца.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 21 верасня 2013.