Аляксандр Дзмітрыевіч Валогін

Аляксандр Дзмітрыевіч Валогін (8 кастрычніка 1924, в. Пячэрскае, Сызранскі раён, Самарская вобласць — 17 кастрычніка 1943, Лоеўскі раён, Гомельская вобласць) — савецкі вайсковец, кулямётчык 118-га гвардзейскага стралковага палка 37-й гвардзейскай стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі малодшы сяржант[1].

Аляксандр Дзмітрыевіч Валогін
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1924(1924-10-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 1943(1943-10-17) (19 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў стралковыя войскі
Гады службы 19421943
Званне
Малодшы сяржант
Малодшы сяржант
Часць 118-ы гвардзейскі тралковы полк 37-й гвардзейскай стралковай дывізіі
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Біяграфія правіць

А. Д. Валогін нарадзіўся 8 кастрычніка 1924 года ў сяле Пячэрскае цяпер Сызранскага раёна Самарскай вобласці ў сям’і селяніна[1]. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў вучнем токара на Першамайскім асфальтавым заводзе[1].

У 1942 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію[1]. Упершыню ўдзельнічаў у баях падчас контрнаступлення савецкай арміі на Курскай дузе[1].

У пачатку жніўня 1943 года ў баях за Дзмітроўск-Арлоўскі стральбой з кулямёта Валогін падавіў контратаку ўзвода гітлераўцаў[1]. Нягледзячы на раненне асколкам бомбы, міны, малодшы сяржант Валогін заставаўся ў баявым страі на працягу некалькіх дзён, пакуль ішлі баі за Дзмітроўск-Арлоўскі[1]. Кулямётны разлік Вологина знішчыў некалькі дзесяткаў салдат і афіцэраў праціўніка[1].

Кулямётчык Валогін прымаў удзел у фарсіраванні рэк Дзясна, Сноў, Сож, прыкрываючы наступ савецкіх войскаў кулямётным агнём[1].

Некалькі дзён ішлі баі ў міжрэччы Сожа і Дняпра[1]. 17 кастрычніка 1943 года каля вёскі Рудня Каменева гітлераўцы накіравалі супраць дэсантнікаў, танкі і свежыя падмацаванні[1]. Байцы адбіваліся, калі побач з кулямётчыкам Валогіным разарваўся снарад, асколкамі якога ён быў смяротна паранены[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года гвардыі малодшаму сяржанту Аляксандру Дзмітрыевічу Валогіну было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза

за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, паспяховае фарсіраванне Дняпра і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства[1][2]

А . Д. Валогін пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Церуха Гомельскага раёна Гомельскай вобласці[1].

Памяць правіць

У горадзе Акцябрск Самарскай вобласці імем А . Д. Валогіна названыя вуліца і сярэдняя школа[1]. На доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка, а побач са школай-інтэрнатам — помнік[1].

У горадзе Полацку Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь імем А . Д. Валогіна названая вуліца.

Мемарыяльная дошка ў памяць аб Вологине ўстаноўлена Расійскім ваенна-гістарычным таварыствам на будынку школы № 5 горада Актябрска, дзе ён вучыўся.

Загадам Міністра абароны СССР А. Д. Валогін быў навечна залічаны ў спісы асабовага складу вайсковай часткі[1].

Узнагароджаны ордэнам Леніна[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Зайцев А. Д., Рощин И. И., Соловьёв В. Н. Зачислены навечно. — кн. 1. — М.: Политиздат, 1990.
  • Подвиг во имя Родины. — Книга 1 — Куйбышев, 1965.