Аляксандр Драйшак
Аляксандр Драйшак (ням.: Alexander Dreyschock; 15 кастрычніка 1818, Жакі (чэшск.: Žáky, ням.: Zak) каля Часлава — 1 красавіка 1869, Венецыя) — чэшскі піяніст і кампазітар. Старэйшы брат скрыпача Раймунда Драйшака.
Аляксандр Драйшак | |
---|---|
ням.: Alexander Dreyschock | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1818[1][2] ці 16 кастрычніка 1818[3][4] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 красавіка 1869[1][3][…] (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Вацлаў Ян Томашак |
Прафесіі | піяніст, кампазітар |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | класічная музыка |
Выхаванцы | Ella Adayevskaya[d], Zuleima Hahr[d] і Wilhelm Treiber[d][6] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 1834 г. вучыўся ў Празе ў Вацлава Томашка. У 1838 г. распачаў першы гастрольны тур па Германіі. У 1840—1842 гг. жыў і працаваў у Санкт-Пецярбургу, затым трыўмфальна праехаў па ўсёй Еўропе, асабліва ўразіўшы ў 1843 г. Парыж выкананнем знакамітага Рэвалюцыйнага эцюда Шапена, паколькі гэта п'еса давала магчымасць прадэманстраваць асабліва віртуозную тэхніку левай рукі. Драйшаку прысвяціў захопленае чатырохрадкоўе Ганс Хрысціян Андэрсан, які чуў яго меркавана ў Капенгагене ў 1856 годзе.
У 1862 г. па запрашэнні Антона Рубінштэйна Драйшак ізноў прыехаў у Пецярбург і стаў прафесарам Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі, у 1865 г. дадаўшы да гэтай пасады пасаду прыдворнага піяніста. Сярод вучняў Драйшака, у прыватнасці, быў Аркадзь Абаза. Аднак паўночны клімат катастрафічна адбіўся на яго здароўе, ён захварэў на сухоты і ў 1868 г. пераехаў на лячэнне ў Італію, дзе неўзабаве памёр.
Кампазітарская спадчына Драйшака ўключае значную колькасць твораў для фартэпіяна сола і з аркестрам.
Зноскі
- ↑ а б Alexander Dreyschock // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Dreyschock, Alexander // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 3. — S. 382.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б в Regional Database of the Central Bohemian Research Library in Kladno Праверана 20 чэрвеня 2023.
- ↑ BillionGraves — 2011.
- ↑ Biographisches Jahrbuch und Deutscher Nekrolog / Hrsg.: A. Bettelheim — B. — Т. 4, 1899. — S. 172. Праверана 2 жніўня 2024.