Аляксандр Дуглас-Х’юм
Аляксандр (Алек) Дуглас-Х'юм (англ.: Alexander Frederick Douglas-Home, 1903 — 1995) — 67-ы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі. Належаў да Кансерватыўнай партыі.
Аляксандр Дуглас-Х'юм Alexander Douglas-Home | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
18 кастрычніка 1963 — 16 кастрычніка 1964 | |||
Манарх | Елізавета II | ||
Папярэднік | Гаральд Макмілан | ||
Пераемнік | Гаральд Вільсан | ||
Партыя | Кансерватыўная партыя Вялікабрытаніі | ||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык, гулец у крыкет, дыпламат | ||
Член у | |||
Нараджэнне | 2 ліпеня 1903 Лондан, Англія | ||
Смерць | 9 кастрычніка 1995 (92 гады) Колдстрым, Шатландыя | ||
Бацька | Charles Douglas-Home, 13th Earl of Home[d] | ||
Маці | Lady Lillian Lambton[d] | ||
Жонка | Elizabeth Douglas-Home, Baroness Home of the Hirsel[d] | ||
Дзеці | сын Дэвід, 15-ы граф Хь'юм | ||
Ваенная служба | |||
Род войскаў | Army Reserve[d] | ||
Узнагароды | |||
БіяграфіяПравіць
Скончыў Ітанскую школу і каледж Крайст-Чорч Оксфардскага ўніверсітэта (1925). У маладосці прафесійны гулец у крыкет, выступаў за зборную. У 1934 годзе абраны ўпершыню ў Палату абшчын, засядаў там з перапынкамі да 1951 года, заўсёды як кансерватар. У 1960—1963 і 1970—1974 — міністр замежных спраў Вялікабрытаніі.
Х'юм быў першым прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі, які нарадзіўся ў XX стагоддзі і апошнім членам Палаты лордаў, прызначаным на пасаду прэм'ера з гэтай палаты. Таксама быў апошнім прэм'ер-міністрам, кандыдатуру якога абраў асабіста манарх (каралева Лізавета II). У 1965 годзе Дуглас-Х'юм у якасці лідара апазіцыі правёў рэформу, у выніку якой была ўпарадкавана працэдура абрання лідара Кансерватыўнай партыі. З тых часоў брытанскі манарх фактычна страціў магчымасць уплываць на прызначэнне прэм'ер-міністра. Стаўшы прэм'ерам, Дуглас-Х'юм адмовіўся ад свайго пэрскага тытула 14-га графа Х'юм, які насіў пасля смерці бацькі ў 1951 годзе, быў пераабраны ў Палату абшчын як дэпутат (адзіны такі выпадак за ўсю гісторыю парламента).
З 1974 года Дуглас-Х'юм вярнуўся ў Палату лордаў, але ўжо як пажыццёвы пэр з тытулам барона Херсела. Пасля смерці яго сын Дэвід стаў спадчынным пэрам (15-м графам Х'юм) і сам заняў месца ў Палаце лордаў, якое захаваў і пасля парламенцкай рэформы.
Папярэднік: Гаральд Макмілан |
Лідар Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі 1963–1965 |
Пераемнік: Эдвард Хіт |
Папярэднік: Гаральд Макмілан |
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі 1963–1964 |
Пераемнік: Гаральд Вільсан |