Аляксандр Віктаравіч Ждановіч

(Пасля перасылкі з Аляксандр Ждановіч)

Аляксандр Віктаравіч Ждановіч (24 чэрвеня 1964, Мінск, БССР) — савецкі і беларускі акцёр тэатра і кіно. З 1996 года вядомы як вядучы «Калыханкі» — «Маляваныч»[1][2].

Аляксандр Ждановіч
Імя пры нараджэнні Аляксандр Віктаравіч Ждановіч
Дата нараджэння 24 чэрвеня 1964(1964-06-24) (59 гадоў)
Месца нараджэння Мінск, СССР
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Адукацыя
Прафесія
Гады актыўнасці 1982 — нашы дні
Тэатр НАДТ імя М. Горкага
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
IMDb ID 0955562

Біяграфія правіць

У 1985 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З таго часу працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Горкага. З 1996 года вядзе (Маляваныч) перадачу «Калыханка» на Беларускім Тэлебачанні. Да таго быў вядучым Слаўкам-Забаўкам у дзіцячай перадачы «Літарынка»[3]. «Маляваныча» граў амаль 20 гадоў у перадачы «Калыханка», але ў 2015 годзе тэлевізійная кар'ера Аляксандра Ждановіча скончылася. Працягвае граць у тэатры. Заснавальнік і кіраўнік дзіцячага тэатра-студыі «Радасць» для дзяцей-інвалідаў і сірот пры Свята-Елісавецінскім манастыры, які пакінуў (ці быў звольнены) пасля арышту ў лістападзе 2020 г.[4][5] Мастацкі кіраўнік Міжнароднага каляднага фестывалю батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы»[6].

Сям'я правіць

Жонка — Людміла Ждановіч — артыстка тэатра лялек. Маюць двух сыноў[7].

Фільмаграфія правіць

Цікавыя факты правіць

  • Прытрымліваецца царкоўных пастоў, лёгка адмаўляецца ад мяса. Як сам кажа, таму гэткі худы[2].
  • Займаецца маляваннем. На сваё 40-годдзе арганізаваў выстаўку сваіх малюнкаў супольна з дзіцячымі, дасланымі на «Калыханку».

Зноскі

  1. Маляваныч в детстве мечтал стать милиционером Архівавана 7 сакавіка 2016. Наталля Явід, «Вечерний Минск» 10 верасня 2004
  2. а б Александр Жданович: «В жизни я — Маляваныч!» Архівавана 26 лютага 2017. Жан Содэль, «Вечерний Минск», № 192—193 (11164-11165) 1 верасня 2006
  3. Вечерний сказочник Архівавана 7 сакавіка 2016. Ірына Завадская, «Советская Белоруссия», № 244 (22154) 24 снежня 2004
  4. Працоўная група «Хрысціянская візія» Каардынацыйнай рады Беларусі. Мониторинг преследований по основаниям, связанным с религией, во время политического кризиса в Беларуси. Царква і палітычны крызіс у Беларусі. Праверана 31 сакавіка 2021.
  5. Архіўная копія(недаступная спасылка).  Еврорадио (25 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2021. Праверана 12 красавіка 2021.
  6. nashaniva.by
  7. Два имени — одно лицо Архівавана 26 лютага 2017. Анатоль Смольскі, «Белорусская Деловая Газета», № 1476 2 лістапада 2004

Спасылкі правіць