Аляксандр Адзіслававіч Жураўлевіч

беларускі ваенны лётчык першага класа
(Пасля перасылкі з Аляксандр Жураўлевіч)

Аляксандр Адзіслававіч Жураўлевіч (28 мая 1963, п. Крэмава, Міхайлаўскі раён, Прыморскі край, РСФСР — 30 жніўня 2009 года, ля Радама) — беларускі ваенны лётчык першага класа[1], палкоўнік, намеснік начальніка 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы па лётнай падрыхтоўцы ў Баранавічах. Загінуў падчас выканання фігуры пілатажу на Radom Air Show 2009[2].

Аляксандр Адзіслававіч Жураўлевіч
Дата нараджэння 28 красавіка 1963(1963-04-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 жніўня 2009(2009-08-30) (46 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Беларусь
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы Беларусі
Гады службы ? — 2009
Званне палкоўнік
Камандаваў намеснік камандзіра 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы па лётнай падрыхтоўцы ў Баранавічах
Узнагароды і званні
юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» ордэн «За асабістую мужнасць» медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені юбілейны медаль «80 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» юбілейны медаль «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»

Біяграфія правіць

У 1984 годзе скончыў Чарнігаўскае вышэйшае ваеннае вучылішча лётчыкаў[3].

Быў кіраўнікам другой у гісторыі Беларусі авіяцыйнай акрабатычнай групы «Крылы Беларусі», якая была арганізавана на пачатку 2009 года[4]. Меў 1620 гадзін налёту[5].

 
Беларускі Су-27УБМ-1 на авіяшоў у Радаме за 15 хвілін да катастрофы

30 жніўня 2009 года разам з палкоўнікам Аляксандрам Марфіцкім пілатаваў Су-27УБМ-1 падчас міжнароднага авіяшоў Radom Air Show 2009 у Радаме. Лётчыкі выконвалі фігуру пілатажу, самалёт пачаў рэзка зніжацца. Ёсць інфармацыя, што пілоты паведамілі пра аварыю і атрымалі з вышкі кіравання загад катапультавацца, але яго не выканалі, магчыма з-за таго што самалёт быў блізка да гледачоў або жылых пабудоў. Самалёт упаў ля лесу за аэрапортам, паміж вёскамі Малэнчын і Макаў, каля 100 метраў ад дамоў[6][7][8].

Урачыстыя пахаванні лётчыка на могілках Русіно ў Баранавічах адбыліся з удзелам міністра абароны Рэспублікі Беларусь, камандзіра паветраных войскаў Польшчы і архіепіскапа Мірона, праваслаўнага ардынарыя Войска Польскага[9].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» II ступені (1998)[10] і I ступені (2006)[11]. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць» (2010)[12].

Памяць правіць

28 верасня 2009 года Рада гміны Гузд прыняла ўхвалу пастанову аб будаўніцтве помніка лётчыкам[13]. Помнік быў адкрыты 11 красавіка 2010 года[14].

Прозвішча лётчыка таксама згаданая на памятнай шыльдзе ў каталіцкім гарнізонным касцёле ў Радаме, дзе згаданыя імёны ўсіх 32 лётчыкаў, якія загінулі ў 1935—2009 гадах, распачаўшы свой апошні палёт з аэрадрома Радам-Садкаў[15].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. «Нашы хлопцы ведаюць, чаго хочуць у жыцці» Архівавана 12 жніўня 2011. // Ірына Прымак, «Звязда», 23.06.2007
  2. Трагедыя на авіяшоў у Польшчы // Наша Ніва, 30.08.2009
  3. Погибшие летчики на двоих имели более четырех тысяч часов налета Архівавана 3 верасня 2009. (руск.)
  4. Крылы Беларусі (руск.) // Белорусское время
  5. Они улетели навсегда // Советская Белоруссия, 1 верасня 2009
  6. Pilot poświęcił życie, by nie spaść na widownię? (польск.) // TVN.24.pl, 30.08.2009
  7. Radom w żałobie. Prezydent i MON składają kondolencje (польск.) // WP.pl, 30.08.2009
  8. Wypadek na Air Show w Radomiu (польск.) // Gazeta Wyborcza, 30.08.2009
  9. У Баранавічах пахавалі пілотаў // Радыё Свабода, 3 верасня 2009
  10. Указ Президента Республики Беларусь от 10 декабря 1998 г. № 604 «Аб узнагароджанні групы ваеннаслужачых і асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»
  11. Указ Президента Республики Беларусь от 29 декабря 2006 г. № 751 «Аб узнагароджанні медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»(недаступная спасылка)
  12. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2010 г. № 144 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)
  13. Uchwała Nr XLVI/217/2009 Rady Gminy Gózd z dnia 28 września 2009 r. (польск.)
  14. Помнік беларускім лётчыкам урачыста адкрыты ў польскім Радаме // Наша Ніва, 11 красавіка 2010
  15. Wystartowali z Sadkowa i zginęli Архівавана 6 жніўня 2016. // LotniczaPolska.pl, 26.03.2010 (польск.)