Аляксандр Іванавіч Зазуля
Аляксандр Іванавіч Зазуля (9 ліпеня 1965, в. Гайкоўка, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Аляксандр Іванавіч Зазуля | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Нараджэнне |
9 ліпеня 1965[1] (59 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 9 ліпеня 1965 года ў в. Гайкоўка Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, правазнаўства; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.
Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў электрамеханікам на чыгунцы на ст. Жабінка Брэсцкай вобласці; слесарам КВПіА ПТФ у г. Кобрыне; першым сакратаром Кобрынскага гарадскога камітэта ЛКСМБ; загадчыкам аддзела гандлю, інспектарам па справах моладзі, юрыстам Кобрынскага гарадскога выканаўчага камітэта Брэсцкай вобласці; у фірме «Факторыя»; дырэктарам ЗАТ «Аптымалсэрвіс» у г. Кобрыне.
З’яўляўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.
З 2012 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. У 2013—2018 гадах — старшыня Кобрынскага райвыканкама.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі», «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа», «15 гадоў вываду савецкіх войск з Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан», «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана», «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «70 гадоў Узброеным Сілам СССР», «90 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё
правіцьЖанаты, мае сына і дачку.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)