Аляксандр Казімір Гінтаўт-Дзевалтоўскі
Аляксандр Казімір Гінтаўт-Дзевалтоўскі (26 лютага 1821, м. Вайшканы, Ковенская губерня — 14 жніўня 1889) — удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху 1863—1864 гг. на Гродзеншчыне, рэлігійны дзеяч.
Аляксандр Казімір Гінтаўт-Дзевалтоўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп |
Дата нараджэння | 26 лютага 1821 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 жніўня 1889 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[1] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЗ дваранскага каталіцкага роду Мангінаў, сын Антонія і Кацярыны.
Спачатку вучыўся ў Кейданскім дваранскім вучылішчы, а ў 1839—1845 гг. вучыўся ў духоўнай каталіцкай семінарыі ў Вільні[2]. З 1845 г. капелан, у 1846—1849 гг. вікарый у Вількаміры, выкладаў Закон Божы ў павятовым вучылішчы. Настаяцель касцёла ў Янішках. З 1853 г. ксёндз-настаяцель бернардзінскага касцёла ў Гродне. У 1861—1871 гг. дэкан у Гродне. Выкладаў Закон Божы пры аддзяленні Гродзенскай губернскай гімназіі. Апякаў сірот і вязняў. Сабраў вялікую бібліятэку, калекцыю старажытнасцей і карцінную галерэю.
Член Гродзенскай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыі, створанай К. Каліноўскім і В. Урублеўскім у 1861 г. Канкрэтная роля Гінтаўта-Дзевалтоўскага ў падрыхтоўцы і разгортванні паўстання 1863—1864 гг. не высветлена. Вядома, што ён не быў на падазрэнні ўлад, а па жаданні гродзенскага губернатара нават стаў духоўнікам палітычных вязняў (1863—1866 гг.). У 1866 г. выступіў супраць увядзення на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў набажэнства на рускай мове, за што пераведзены на 2 гады з Гродна ў Сувалкі. З 1872 г. епіскап, з 1874 г. адміністратар Полацкай епархіі, пабудаваў тут гімназію. З устанаўленнем дыпламатычных адносін з Ватыканам Папа Леў XIII абвясціў Гінтаўт-Дзевалтоўскага архіепіскапам-мітрапалітам магілёўскім. Адначасова Гінтаўт-Дзевалтоўскі мітрапаліт усіх каталіцкіх цэркваў Расійскай імперыі, старшыня духоўнай каталіцкай калегіі ў Пецярбургу, адміністратар Мінскай епархіі.
Зноскі
- ↑ Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 13 кастрычніка 2020.
- ↑ Александр Казимир Гинтовт-Дзевалтовский Архівавана 4 сакавіка 2016. // Большая биографическая энциклопедия
Літаратура
правіць- Госцеў, А. Гінтаўт-Дзевалтоўскі Аляксандр Казімір / Алесь Госцеў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 55 — 56. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 6.
- Из воспоминаний Ф. Рожанского // К. Калиновский: Из печатного и рукописного наследия. — Мн., 1988.
- Материалы для географии и статистики России собранные офицерами ГЕнерального штаба. Гродненская губерния. Ч. I. — СПб., 1863.
Спасылкі
правіць- Александр Казимир Гинтовт-Дзевалтовский Архівавана 4 сакавіка 2016. // Большая биографическая энциклопедия